Top.Mail.Ru

Жыхары Беларусі ўбачаць частковае сонечнае зацьменне 12 жніўня. Дзе — лепш за ўсё?

12 жніўня адбудзецца сонечнае зацьменне. Поўная фаза будзе бачная ў вузкай паласе праз поўнач Расіі, Грэнландыю, Ісландыю, Атлантыку, Іспанію і частку Партугаліі. Беларусь апынецца за межамі гэтай зоны, аднак жыхары краіны змогуць назіраць частковую фазу.


Па папярэдніх разліках, у Мінску і іншых гарадах Месяц пачне закрываць Сонца каля 20:06, максімальная фаза наступіць прыкладна ў 20:30, а завершыцца зацьменне каля 21:00. У гэты момант будзе закрыта ад 20 да 30 % сонечнага дыска ў залежнасці ад рэгіёна. У адным з абласных цэнтраў пакрыццё дасягне амаль 76 %. Сонца будзе знаходзіцца нізка над заходнім гарызонтам, таму для назіранняў спатрэбіцца адкрытая пляцоўка без дрэў і будынкаў.

З-за блізкасці да захаду беларусы змогуць убачыць даволі рэдкае відовішча — частковае зацьменне Сонца, якое сыходзіць за гарызонт.
Па даных Timeanddate.com — міжнароднага анлайн-сэрвісу, які публікуе звесткі аб часе, часавых паясах і астранамічных з’явах, у тым ліку разлікі і карты зацьменняў, — у Гродне Месяц закрые каля 76 % плошчы сонечнага дыска, у Мінску — каля 51 %, Віцебску — 44 %, Магілёве — 31 %, Гомелі — прыкладна 14 %.

Так што адзін з самых эфектных відаў сярод гарадоў Беларусі чакаецца ў Гродне: да максімальнай фазы ад адкрытай часткі сонечнага дыска застанецца яркі серп.

Ягор ЧУРЫК 


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю