Традыцыйна па ўсім рэгіёне разгортваюцца ўрачыстасці.
У абласным цэнтры ў парку Жылібера адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак, якая сабрала прадстаўнікоў улады, прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый і моладзь. У час цырымоніі прысутныя аддалі даніну павагі савецкім воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яны ўсклалі кветкі да помніка героям і ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання.

Андрэй Хмель, старшыня гарвыканкама, падкрэсліў значнасць захавання традыцый і адзначыў, што беларусы беражліва ставяцца да сваёй спадчыны. Ён таксама акцэнтаваў увагу на важнасці працы і пераемнасці пакаленняў.
У рамках святкавання ў Гродне адбыўся «Забег Міру». Жыхары Гродна з энтузіязмам прабеглі па гарадскіх вуліцах. Забег пачаўся на Савецкай плошчы, а завяршыўся ў парку Жылібера.

Таксама праграма свята ўключала ўзнагароджанне лепшых сацыяльных партнёраў рэгіёна і ўшанаванне працоўных дынастый, цырымонію адкрыцця трэцяга працоўнага семестра, канцэртную праграму. Дзяцей запрашаюць адправіцца ў свет прафесій. Акрамя таго, у горадзе раскінуліся тэматычныя пляцоўкі.
Вераніка КАЗЛОЎСКАЯ
фота «Гродзенская праўда»