Top.Mail.Ru

Жыхары Шабаноў пераканаліся, што многае залежыць ад іх саміх

Чатыры праекты, пяць тысяч рублёў ад жыхароў і перамога ў конкурсе — так у Заводскім раёне Мінска з’явілася сучасная дзіцячая і спартыўная пляцоўкі. Расказваем, як нараджаюцца грамадзянскія ініцыятывы, хто іх рэалізуе і чаму гэта выгадна ўсім.


Мікалай Карповіч, старшыня КОТГС № 2 Шабаноўскай акругі, некалькі гадоў таму пачуў пра конкурс грамадзянскіх ініцыятыў Мінгарвыканкама. Яго ідэя была простай: усталяваць ва ўнутраным двары чатыры трэнажоры — для дзяцей, падлеткаў, дарослых і людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Але першая спроба не ўвянчалася поспехам.
— Налета я падаў ужо не адну, а чатыры ініцыятывы, — расказвае Мікалай Карповіч. — Жыхары дамоў падтрымалі, і ўсё атрымалася.

Грамадзянскія ініцыятывы рэалізуюцца па прынцыпе суфінансавання. Жыхары збіраюць 10 % ад кошту абсталявання, астатнія 90 % выдзяляе гарадскі бюджэт. Для чатырох праектаў (тры дзіцячыя гульнявыя комплексы і адзін спартыўны) спатрэбілася каля 5 тысяч рублёў. У зборы ўдзельнічалі жыхары сямі дамоў.


— Паўтара года таму падчас сходу членаў ТГС № 4 на чале са старшынёй і дэпутатам Мінгарсавета па Шабаноўскай акрузе № 4 Міхаілам Варыкашам было паднятае пытанне пра добраўпарадкаванне дваровай тэрыторыі. Людзі зразумелі, што могуць паўздзейнічаць на камфорт свайго пражывання. Добраўпарадкаванне двара — працэс бясконцы, і ўсё залежыць ад фантазіі ўласнікаў, — расказвае Мікалай Карповіч. Сумесны праект — гэта не толькі з’яўленне новага карыснага аб’екта, але і ўзаемадзеянне, магчымасць пагаварыць адно з адным, наладзіць даверныя адносіны.

Мікалай Вікенцьевіч дадаў, што раённая адміністрацыя, камунальныя службы ў гэтай справе выступаюць у якасці партнёра і гатовыя аказаць садзейнічанне ў рэалізацыі ідэй.
З чатырох ініцыятыў — тры гульнявыя комплексы, адзін — спартыўны.

У двары па вуліцы А. Бачылы, 19–21 усталявалі дзве дзіцячыя горкі, пясочны гарадок, дзіцячую карусель, турнікі. У двары на Ротмістрава, 36 — цэлы спартыўны комплекс з трыма трэнажорамі, у тым ліку для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.


Вольга Пятроўна, жыхарка дома № 19, бабуля шасцігадовай унучкі, расказала, што раней у двары былі старыя жалезныя канструкцыі. А цяпер — яркія, бяспечныя горкі, трэнажоры. «Унучка часцей прыязджае, з новай пляцоўкі не выцягнеш. Тут бяспечна і спакойна, можна не хвалявацца».
Юлія Карповіч, маці чацвярых дзяцей, дадае:

— Са з’яўленнем новай пляцоўкі стала вельмі ўтульна. 

Жыхары дамоў збіралі грошы, дапамагалі дэпутаты, старшыні КОТГС. Цяпер дзеці гуляюць з задавальненнем, паўсюль лаўкі, кветнікі.

Сяргей Артамонаў, намеснік кіраўніка адміністрацыі Заводскага раёна, тлумачыць:

— Нам вельмі важная ініцыятыва ад людзей. Яна зыходзіць з нашых КОТГСаў — калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. Іх у нас 18. Сёлета гарадскімі ўладамі падтрымана 11 праектаў. Гэта выдатны прыклад таго, як актыўныя грамадзяне могуць змяніць свой двор.

Надзея ЗУЕВА
Фота Ксеніі ЛІННІК

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю