— Завяршыць падрыхтоўку да эксплуатацыі жыллёвага фонду ў асенне-зімовым перыядзе плануем да сярэдзіны жніўня, пасля гэтага — атрыманне пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў цеплавой энергіі, — паведаміла Анастасія Сулімская.
Яна ўдакладніла, што падрыхтоўка да асенне-зімовага перыяду ў сталіцы стартавала адразу пасля заканчэння мінулага ацяпляльнага сезона. Максімальна эфектыўна камунальныя службы выкарыстоўваюць і перыяд планавага адключэння гарачага водазабеспячэння.
— У гэты час мы выконваем рамонт, тэхнічнае абслугоўванне і замену абсталявання на цеплакрыніцах, у цэнтральных цеплавых пунктах і непасрэдна ў жылых дамах, — патлумачыла спікер.
Акрамя падрыхтоўкі цеплавых сетак, вядзецца рамонт канструктыўных элементаў шматкватэрных дамоў. Спецыялісты прыводзяць у парадак дахі, фасады, міжпанельныя стыкі, балконы і іншыя часткі будынкаў. Паралельна з гэтым камунальнікі рыхтуюць спецыялізаваную снегаўборачную тэхніку і інвентар, якія спатрэбяцца для барацьбы з ападкамі зімой.