Top.Mail.Ru
286

Жыллё старажытных людзей: што ўдалося выявіць беларускім археолагам пад вадой

Беларускія археолагі праводзяць падводныя даследаванні. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Ліневіч, перадае БелТА.



«Умовы надвор’я сёлета былі складанымі, цёплыя дні летам можна палічыць па пальцах. Планы падводнай археалагічнай групы мяняліся на вачах. У пачатку года ўзровень вады быў даволі нізкі, таму рыхтаваліся да сухога сезона. Але вясна ўсё скарэктавала. Калі ў мінулыя гады мы працавалі на глыбінях парадку 1,5 м, цяпер — каля 2 м. Але з іншага боку, гэта забяспечыла добрую празрыстасць вады. На дадзены момант мы скончылі некалькі падводных экспедыцый — на Крывінскім тарфяніку, на возеры Сялява», — сказаў Сяргей Ліневіч.

Ён адзначыў, што Крывінскі тарфянік — гэта ўнікальны помнік на тэрыторыі Еўропы, паселішча эпохі неаліту. «Там захавалася арганіка пад стэрыльным пластом торфу на глыбіні больш за 2 м. Мала дзе ў Еўропе мы можам зазірнуць у мінулае — літаральна ў акно неалітычнай пабудовы, паглядзець, як там размяшчаліся рэчы. Мы маем справу з адным з самых старажытных жылых комплексаў, якія захаваліся на нашай тэрыторыі, ён вельмі значны для нашай гісторыі. Сёлета з’явіліся новыя артэфакты — набор касцяных упрыгажэнняў, прылады працы з косці і каменя», — праінфармаваў навуковец.

У Крупскім раёне на возеры Сялява працавала комплексная экспедыцыя: падводная археалагічная група і даследаванні на сушы — на помніках каменнага і жалезнага веку. «Матэрыял атрыманы вельмі багаты. Унікальная сітуацыя: пад метровым шурфам - каменная шліфаваная сякера, — дадаў Сяргей Ліневіч. — У цэлым унікальныя артэфакты ў Клішынскім мікрарэгіёне. У прыватнасці, на невялікім пярэсмыку шырынёй 10-12 м мы ў выніку шурфоўкі выяўляем матэрыялы, якія закранаюць фактычна ўсе эпохі — ад мезаліту да жалезнага веку. Перад намі ставяцца новыя задачы — як гэты аб’ект вывучыць і як яго захаваць для будучых пакаленняў».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю