У Беларусі 25 лістапада на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца, месцамі — наліпанне мокрага снегу. Аб гэтым паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У сераду будзе пераважаць воблачнае надвор’е. Ноччу ў многіх раёнах, днём месцамі пройдуць невялікія ападкі, у асноўным снег, мокры снег. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 4-9 м/с.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.