38-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада ў Брэсце прыведзена ў павышаную гатоўнасць падчас праверкі Узброеных Сіл, якая праводзіцца па даручэнні Прэзідэнта, паведаміла БелТА.
«У адпаведнасці з планам праверкі Узброеных Сіл па рашэнні кіраўніка дзяржавы сёння прыводзяцца ў вышэйшую ступень баявой гатоўнасці асобныя часці і падраздзяленні аднаго са злучэнняў сіл спецыяльных аперацый. Пасля прывядзення ў гатоўнасць да баявога прымянення падраздзяленні будуць выконваць задачы па прызначэнні ў складаных умовах тактычнай абстаноўкі. Пасля чаго кожны вайсковец, адпаведна і падраздзяленні, будуць ацэнены па выніках кантрольных заняткаў па агнявой і фізічнай падрыхтоўцы», — адзначыў саветнік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Сяргей Купрык.
У прыватнасці, вайскоўцы будуць выконваць кантрольныя стрэльбы з усіх відаў зброі, здаваць практыкаванні на вынослівасць і сілу.
Камандзір 38-й брыгады Валерый Булыга даў указанні камандзірам падраздзяленняў для далейшага выканання пастаўленых задач.