Top.Mail.Ru
227

Змушко заваявала золата на 200-метроўцы брасам на этапе серыі Mare Nostrum у Барселоне

Беларуская спартсменка Аліна Змушко атрымала перамогу на другім этапе міжнароднай плавальнай серыі Mare Nostrum у Барселоне, паведамляе БелТА.



У другі і заключны дзень спаборніцтваў у Іспаніі беларусцы не было роўных на дыстанцыі 200 м брасам. Змушко прайшла ў фінал з найлепшым рэзультатам сярод 25 удзельніц, а ў вырашальным заплыве таксама фінішавала першай з секундным запасам над сярэбранай медалісткай Ганнай Элент з Германіі. Раней 22 чэрвеня Аліна замкнула топ-10 на 50-метроўцы брасам, а напярэдадні стала ўладальніцай бронзавай узнагароды на стаметроўцы. На першым этапе серыі Mare Nostrum у Манака Змушко заваявала дзве залатыя ўзнагароды.

Таксама ў чацвер, 22 мая, прызёрам турніру ў Барселоне стаў лідар нашай мужчынскай каманды Ілья Шымановіч. На дыстанцыі 100 м брасам мінчанін паказаў трэці час (1 мін. 00,25 сек.), уступіўшы алімпійскаму чэмпіёну ў гэтым відзе італьянцу Нікало Марцінэнгі і яго суайчынніку Лудавіка Віберці. Напярэдадні Шымановіч атрымаў перамогу на дыстанцыі ў два разы карацейшай. Пасля двух этапаў турніру ў актыве Ільі чатыры ўзнагароды: на мінулым тыдні ў Манака беларус браў золата на дыстанцыях 50 м і 100 м брасам.

Серыя Mare Nostrum 2025 года завершыцца 24-25 мая ў французскім горадзе Канэ-ан-Русіён.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю