Top.Mail.Ru

«Змяні шыны ў сваёй машыны!». ДАІ праводзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

Сёння ў Беларусі Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Змяні шыны ў сваёй машыны!». Аб гэтым БелТА паведамілі ў МУС.


Да канца лістапада супрацоўнікі ДАІ сканцэнтраваны на інфармаванні вадзіцеляў аб неабходнасці сезоннай замены летніх пакрышак. З першага дня каляндарнай зімы інспектары пракантралююць своечасовасць падрыхтоўкі аўтатэхнікі да эксплуатацыі пры нізкіх тэмпературах.

«З 1 снежня ўвесь транспарт павінен быць абсталяваны зімовымі шынамі: на ўсіх колах, з аднолькавым рысункам пратэктара на адной восі. Парушэнне гэтага патрабавання вядзе да адказнасці ў выглядзе штрафу ад адной да трох базавых велічынь», — нагадалі ў ведамстве.

Аўтааматарам неабходна поўнасцю падрыхтаваць сродкі перамяшчэння да паездак. Праверыць стан сістэмы ахаладжэння, спраўнасць тармазоў, рулявога кіравання і знешніх светлавых прыбораў, пераканацца ў надзейнасці акумулятара, замяніць шклоачышчальнікі, запоўніць бачок шклоабмывальніка незамярзальнай вадкасцю.

«Вельмі важна перастроіцца на больш стрыманы стыль ваджэння. Трэба выбіраць бяспечную скорасць з улікам стану праезнай часткі і ўмоў надвор’я, павялічыць дыстанцыю», — падкрэслілі ў ДАІ.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю