Супрацоўнікі ДАІ дапамаглі жанчыне з трыма дзецьмі, чыя машына спынілася на трасе Мінск — Гродна, паведамілі БелТА.
Увечары 30 студзеня, патрулюючы трасу Мінск — Гродна, экіпаж ДПС заўважыў на абочыне Volvo з уключанай аварыйкай. Як аказалася, у аўтамабіля замерзла паліва і рухавік заглух прама пасярэдзіне дарогі.
У салоне знаходзілася жанчына і трое дзяцей. Інспектары не пакінулі іх у бядзе: прапанавалі ўсім перасесці ў службовы аўтамабіль, каб сагрэцца, і заставаліся побач да прыезду эвакуатара.
Ва УДАІ нагадалі, што важна памятаць у маразы. У аўтаінспекцыі рэкамендуюць запраўляцца толькі зімовым дызельным палівам на правераных АЗС. Перад доўгай паездкай варта зарадзіць тэлефон, узяць з сабой цёплыя рэчы і тэрмас з гарачай гарбатай. Калі ж вы затрымаліся на дарозе, не чакайце абмаражэння — тэлефануйце па нумары 102.