Top.Mail.Ru

Значная частка жыхароў краін Балтыі чакае цяжкасцяў з аплатай ацяплення зімой

Рахункі за ацяпленне зімой могуць выклікаць цяжкасці ў значнай часткі жыхароў краін Балтыі, вымусіўшы іх скарачаць выдаткі на паўсядзённыя патрэбы. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага на заказ банка Citadele, пепрадае БелТА.



Паводле даследавання, без работы аплачваць ацяпленне могуць толькі 26% апытаных у Эстоніі, 28% у Латвіі і 35% у Літве. У той жа час 32% рэспандэнтаў у Эстоніі асцерагаюцца, што не змогуць пакрыць выдаткі на ацяпленне альбо з-за высокіх рахункаў будуць вымушаныя значна эканоміць. У Латвіі і Літве такія асцярогі выказалі 27% і 26% рэспандэнтаў адпаведна.

Пры гэтым, напрыклад, у Эстоніі, як паказала апытанне, 27% жыхароў прыйдзецца эканоміць нават на ежы, леках і іншых неабходных выдатках, а 5% асцерагаюцца, што зусім не змогуць аплаціць ацяпленне.

Апытанне па заказе банка Citadele правяла даследчая кампанія Norstat. У кожнай з трох краін Балтыі апыталі па 1 тыс. чалавек.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю