Top.Mail.Ru

Знакавы аб’ект — мост цераз раку Сож — адкрыты

Падарунак да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі — новы мост цераз раку Сож — стратэгічна важны аб’ект на 21-м кіламетры аўтадарогі Р30 Гомель — Ветка — Чачэрск — Ямнае — злучае Веткаўскі раён з абласным цэнтрам і мае вельмі важнае значэнне для транспартнага трафіку ў напрамку рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі.

Будаўніцтва новага моста цераз Сож на Веткаўшчыне пачалося ў верасні 2024 года і знаходзілася на асаблівым кантролі Прэзідэнта Беларусі.

За гэты час мостабудаўнікамі і дарожнікамі праведзены вялізны аб’ём работ. Перад пачаткам будаўніцтва новага аб’екта было выканана ўзмацненне старога моста, узведзенага ў 1968 годзе. Ён не вытрымліваў належную прапускную здольнасць, і грузавыя аўтамабілі вымушаны былі рухацца па аб’язным маршруце, што дадавала каля 50 кіламетраў да шляху.



Цяпер новая надводная транспартная артэрыя працягласцю 537 метраў і звыш 10 метраў у шырыню забяспечыць самы высокі ўзровень якасці і надзейнасці. 
— Дарогі і масты — гэта значна больш, чым кіламетры асфальту і інжынерныя канструкцыі. Гэта сур’ёзная крывяносная сістэма рэгіёна, якая дае магчымасць развіццю эканомікі, малога і сярэдняга бізнесу, грамадскага жыцця. І мы ўдзяляем асаблівую ўвагу стану дарожнай і маставой інфраструктуры. Пры гэтым адзін з галоўных прыярытэтаў — бяспека людзей, — падкрэсліў на цырымоніі адкрыцця аб’екта старшыня аблвыканкама Іван Крупко.



Кіраўнік рэгіёна звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што ўзвядзенне маштабнага аб’екта мостабудавання ў Веткаўскім раёне — адзін з кірункаў стратэгічна важнага вектара па абнаўленні мастоў у рэгіёнах, абазначанага Прэзідэнтам Беларусі. У час рабочай паездкі ў Веткаўскі раён у красавіку 2023 года кіраўнік дзяржавы даў даручэнне запраектаваць і пабудаваць новы мост цераз раку Сож у максімальна кароткія тэрміны. 

Старшыня аблвыканкама падкрэсліў важнасць таго, што новая пераправа — найважнейшы ўклад у будучыню, які забяспечыць зручныя і бяспечныя зносіны паміж населенымі пунктамі, а таксама палепшыць эканоміку рэгіёна. 




Іван Крупко асабліва адзначыў адказную працу мостабудаўнікоў, канструктараў, інжынераў, рабочых дарожных арганізацый, прафесіяналізм і адказная работа якіх забяспечылі высокую якасць надводнай транспартнай артэрыі і адкрыццё руху па ей на восем месяцаў раней за прадугледжаны тэрмін.

Наталля КАПРЫЛЕНКА, 
фота БелТА



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю