Члены Савета Рэспублікі — аб Дырэктыве № 12.
Таццяна Ігнацюк, дырэктар Бярозаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці:
— Падпісанне кіраўніком дзяржавы Дырэктывы № 12 — гэта знакавы крок, які ўмацоўвае фундамент нашага суверэнітэту і нацыянальнай ідэнтычнасці. Гэты дакумент не проста прадаўжае стратэгічны курс, зададзены раней, але і актуалізуе падыходы да фарміравання светапогляду грамадзян, заснаванага на патрыятызме, сацыяльнай адказнасці і павазе да гістарычнай спадчыны Беларусі.
Ідэалогія беларускай дзяржавы, як падкрэсліваецца ў Дырэктыве, — гэта гарманічны сінтэз традыцыйных каштоўнасцей і сучасных прыярытэтаў развіцця. Мы гаворым пра захаванне памяці пакаленняў, выхаванне моладзі ў духу павагі да Канстытуцыі, а таксама пра кансалідацыю грамадства вакол задач эканамічнай устойлівасці і тэхналагічнага прагрэсу. Асабліва важна, што ў дакуменце акцэнтуецца ўвага на адзінстве народа — гэта ключавая ўмова для супрацьдзеяння знешнім выклікам і ўнутраным рызыкам.
Дырэктыва № 12 стварае прававую і арганізацыйную аснову для сістэмнай работы ўсіх інстытутаў улады. Размова ідзе не толькі аб дзяржаўных структурах, але і аб грамадзянскай супольнасці, СМІ, адукацыі. Напрыклад, узмацненне ролі сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у навучальных праграмах дасць магчымасць сфарміраваць у падрастаючага пакалення дакладнае разуменне нацыянальных інтарэсаў.
Акрамя таго, дакумент падкрэслівае важнасць сацыяльнай справядлівасці як неад’емнай часткі нашай мадэлі развіцця. Гэта наўпрост звязана з падтрымкай шматдзетных сем’яў, аховай працы, даступнасцю адукацыі і аховы здароўя — усім тым, што ўжо з’яўляецца «візітнай карткай» беларускай дзяржавы.
Тамара Красоўская, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці:
— Наша ідэалогія шмат у чым грунтуецца на безумоўных каштоўнасцях і дасягненнях сучаснай Беларусі — патрыятызме, суверэнітэце, стабільнасці і сацыяльнай арыентаванасці. Дзяржаўную ідэалогію нашай краіны сапраўды можна разглядаць як духоўныя скрэпы, бо ва ўмовах сусветных крызісаў людзям асабліва патрэбны простыя і зразумелыя арыенціры.
Сёння, калі мы назіраем, як у розных краінах разбураюцца звыклыя асновы, менавіта моцная дзяржаўная ідэалогія садзейнічае захаванню нацыянальнай ідэнтычнасці, традыцыйнага ўкладу жыцця. Таксама мы ўсе бачым на прыкладзе некаторых краін, што цягне за сабой слабая дзяржаўная ідэалогія — перш за ўсё пагрозу палітычнай нестабільнасці, і як вынік — «каляровыя рэвалюцыі», нацыяналізм, рэлігійны экстрэмізм. Нельга недаацэньваць важнасць ідэалагічнага складніка ў эканамічнай сферы, бо без нацыянальнай ідэі развіцця эканоміка краіны можа знаходзіцца ў стагнацыі, стаць залежным ад знешніх гульцоў.
І, нарэшце, дзяржава са слабой ідэалогіяй вельмі ўразлівая і лёгка паддаецца маніпуляцыям і прапагандзе звонку.
У сувязі з гэтым Дырэктыва № 12 — інструмент, які садзейнічае абароне суверэнітэту Беларусі. Цвёрдая ідэалагічная скіраванасць, якую прадугледжвае гэты дакумент, дапаможа яшчэ больш эфектыўна процідзейнічаць знешнім пагрозам, згуртавацца для пераадолення негатыўных наступстваў санкцый, выйсці з крызісаў з мінімальнымі стратамі і захаваць нашы галоўныя каштоўнасці — адзінства і незалежнасць беларускага народа.
Людміла Сапега, генеральны дырэктар Гомельскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Фармацыя», член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве:
— Падпісаная Прэзідэнтам 9 Дырэктыва № 12, па сутнасці, завяршае шматгадовую работу па фарміраванні асноў беларускай дзяржаўнай ідэалогіі, гэта канстатацыя таго, што Рэспубліка Беларусь адбылася як дзяржава, пабудаваная на прынцыпах народаўладдзя, гуманізму, сацыяльнай справядлівасці, роўнасці правоў і магчымасцяў, гістарычнай пераемнасці. ідэалагічнай вертыкалі, рэгуляванню ідэалагічнай сферы.
Пры гэтым беларуская дзяржаўная ідэалогія грунтуецца не на адстойванні інтарэсаў асобна ўзятай палітычнай партыі, сацыяльнай ці рэлігійнай групы насельніцтва, не на прынцыпах нацыянальнай перавагі беларусаў над іншымі народамі. Наадварот, асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы грунтуюцца на пераемнасці гістарычных этапаў развіцця нашай дзяржаўнасці, на грамадзянскай згодзе і прыхільнасці прынцыпам міжнароднага права, суверэннай роўнасці дзяржаў, мірнага ўрэгулявання спрэчак, неўмяшання ва ўнутраныя справы іншых краін.
Менавіта гэтыя і некаторыя іншыя, шмат у чым сфарміраваныя Прэзідэнтам мэты і прынцыпы дзяржаўнага будаўніцтва, і сталі тым ідэалагічным ядром, вакол якога сфарміравалася ўнікальная беларуская мадэль грамадскага развіцця.
Віктар Ананіч старшыня праўлення Беларусбанка, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах:
— Як кіраўнік найбуйнейшага банка заўсёды разумеў значнасць ідэалагічнага складніка ў рабоце прадпрыемства. За дзесяцігоддзі ў калектыве нашага банка ўдалося выбудаваць дастаткова эфектыўную вертыкаль і сістэму ўцягвання кожнага работніка ў ідэалагічнае жыццё банка і краіны. Гэта дазваляе дайсці не проста да кожнай установы банка, але і да кожнага работніка.
Беларусбанк — важны элемент эканамічнага кампанента дзяржаўнай ідэалогіі. Разумеючы нашу значнасць у маштабах краіны і грамадства, сваю стратэгію дзейнасці выбудоўваем на тых жа прынцыпах, што ляжаць у аснове беларускай эканамічнай мадэлі: працавітасці і прафесіяналізме як універсальных мерках сацыяльнага поспеху і грамадскага прызнання. Мы стварылі ўсе ўмовы для ўдзелу членаў працоўнага калектыву ў прыняцці кіраўніцкіх рашэнняў, унясенні прапаноў, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці работы банка і яго інавацыйнасці, а значыць і на паляпшэнне ўзроўню жыцця народа ў цэлым.
Падпісанне Дырэктывы нумар 12 — актуальнае і наспелае рашэнне, якое стане для многіх штуршком да ўдасканалення ідэалагічнага складальніка дзейнасці, а таксама асучасніць заканадаўчую базу, якая рэгулюе гэту сферу. Своечасовае гэта рашэнне яшчэ і таму, што ў нашым грамадстве адбываюцца сур’ёзныя пакаленчыя змены: у эканамічна актыўную фазу жыццёвага цыклу ўступае пакаленне, з якім неабходна шукаць новыя формы ўзаемадзеяння. Гэтыя людзі прыходзяць на нашы прадпрыемствы — і задача кожнага кіраўніка выпрацаваць прадуманыя падыходы, каб уцягнуць іх у рэалізацыю дзяржаўнай ідэалогіі. Бо ад гэтага залежыць наша здольнасць захавання дзяржаўнага суверэнітэту, падтрымання эканамічнай і нацыянальнай бяспекі.
Аляксандр Гарошкін старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы:
— Гэта фундаментальны дакумент у сферы ўнутранай палітыкі беларускай дзяржавы. Ён закліканы павысіць эфектыўнасць ідэалагічнай работы, а таксама актуалізаваць нарматыўна-прававую базу, якая рэгулюе ідэалагічную сферу краіны.
У Дырэктыве адзначаецца, што Беларусь адбылася як дзяржава, пабудаваная на прынцыпах народаўладдзя, гуманізму, сацыяльнай справядлівасці, роўнасці правоў і магчымасцей, гістарычнай пераемнасці.
Ідэалогія — першасная і абавязковая. Усе рашэнні ў дзяржаве і грамадстве павінны ёй адпавядаць. Фарміруючы падмурак для згуртаванага грамадства, аб’яднанага любоўю да Радзімы і імкненнем да яе эканамічнага дабрабыту, ідэалогія адыгрывае важную ролю ў гэтым працэсе.
Трэба адзначыць, што ідэалогія праз сродкі масавай інфармацыі становіцца магутным інструментам уздзеяння на свядомасць грамадзян, што ў сваю чаргу ўплывае на эканоміку і грамадска-палітычнае развіццё грамадства. На сённяшні дзень, улічваючы патрэбнасці дзяржавы і інтарэсы народа, фарміраванне ідэалогіі павінна ісці ад рэальнага жыцця.
Рэалізацыя асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы будзе садзейнічаць захаванню дзяржаўнага суверэнітэту, забеспячэнню нацыянальнай бяспекі, развіццю беларускага народа як унікальнай гістарычнай супольнасці, самарэалізацыі чалавека ў гармоніі з грамадскімі патрэбамі.
Ала Смаляк, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы:
— Падпісаная Прэзідэнтам Дырэктыва № 12 — канцэптуальны, фундаментальны, ёмісты дакумент, які ўдасканальвае сістэму ідэалагічнай работы і падкрэслівае яе асаблівую ролю ва ўнутранай палітыцы краіны.
У Дырэктыве адзначана, што Беларусь адбылася як дзяржава, пабудаваная на прынцыпах народаўладдзя, гуманізму, сацыяльнай справядлівасці, роўнасці правоў і магчымасцей, гістарычнай пераемнасці. У нас сфарміравана ўласная мадэль пабудовы дзяржавы, грамадскага развіцця. Аднак мы бачым, асабліва апошнія гады, што наша рэспубліка сутыкаецца з пагрозай знешняй агрэсіі. Мы бачым, як некаторыя сілы хацелі і хочуць навязаць чужыя нам прынцыпы, каштоўнасці, ідэі, канцэпты. Гэта сапраўдная бітва за розумы, свядомасць людзей, бескампрамісная і жорсткая. І як падкрэсліваў наш Прэзідэнт, мы ніяк не можам яе прайграць.
Прынцыповы момант, які адлюстраваны ў Дырэктыве нумар 12, — трэба дайсці ў ідэалагічнай рабоце да кожнага прадпрыемства, арганізацыі, да кожнага чалавека.
Акрамя таго, Дырэктывай абазначаны шэраг напрамкаў, дзе неабходна сканцэнтраваць сілы, рэсурсы для выканання ключавых ідэалагічных задач і для таго, каб абараніць і ўмацаваць існуючую мадэль нашай дзяржавы. Падкрэслю: шмат у чым унікальную мадэль, у аснове якой у першую чаргу — арыенцір на чалавека, стварэнне роўных магчымасцяў для кожнага, міралюбівая палітыка, абарона нацыянальных інтарэсаў.