Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын і Генеральны сакратар ЦК Кампартыі В’етнама То Лам 12 мая наведалі Мінскі трактарны завод.
— Рады вітаць вас на нашым Мінскім трактарным заводзе, — сустрэў госця кіраўнік беларускага ўрада.
Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, тут Генсеку ЦК Кампартыі В’етнама прадставілі прадукцыю завода, а таксама мадэрнізаваную тэхніку вытворчасці МАЗ, «Гомсельмаша» і «Мотавелазавода».
Дарэчы, за ўсю гісторыю ўзаемадзеяння Мінскага трактарнага завода з В’етнамам у гэтую краіну было пастаўлена 14 900 трактароў.
Сёння прапрацоўваецца пытанне аб арганізацыі зборачнай вытворчасці ў В’етнаме.
На думку Аляксандра Турчына, вытворчасць сумеснага трактара будзе знакавым для Беларусі і В’етнама праектам.
У прыватнасці, плануецца зборка трактароў «BELARUS-451» магутнасцю 50 конскіх сіл для працы на рысавых палях з лакалізацыяй прадукту не менш за 45%. Магчымая і далейшая рэалізацыя гэтай тэхнікі ў Паўднёва-Усходняй Азіі.
У планах — вытворчасць не менш за 1000 трактароў у год.
Фота БелТА