Дарагія суайчыннікі!
Шчыра віншую вас з 80-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Гэта свяшчэнная для беларусаў дата — нагода асэнсаваць урокі мінулага, задумацца аб каштоўнасці міру і аддаць даніну павагі тым, хто выратаваў чалавецтва ад фашызму, адстаяў нашу незалежнасць і шчаслівую будучыню.
У сэрцах удзячных нашчадкаў жывая памяць аб кожным з мільёнаў абаронцаў няскоранай Радзімы, хто быў закатаваны і забіты нацыстамі, самаахвярна змагаўся на фронце, у шэрагах партызан і падпольшчыкаў, працаваў у тыле і пасля вызвалення адраджаў краіну з руін.
Такі прыклад выключнай мужнасці і патрыятызму аб’ядноўвае, робіць мацнейшымі і натхняе сучаснікаў на стваральныя здзяйсненні на славу роднай Беларусі.
Мы ганарымся адважным пакаленнем пераможцаў, і наш абавязак перад імі — берагчы мір на сваёй зямлі і захоўваць праўду аб далёкай вайне, дапаўняючы яе летапіс зацёртымі часам імёнамі, падзеямі і фактамі.
У знамянальную гадавіну бессмяротнага подзвігу жадаю ўсім моцнага здароўя, дабра і шчасця.
З юбілеем Вялікай Перамогі!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка