У Партызанскае РУУС з заявай аб махлярстве звярнуўся 40-гадовы жыхар раёна.
Мужчына некалькі месяцаў таму ў адным з дадаткаў пазнаёміўся з дзяўчынай.
Падчас перапіскі ў месенджары суразмоўніца распавяла пра сябе, свае захапленні, а таксама згадала пра тое, што займаецца трэйдынгам крыптавалюты. У пацвярджэнне паспяховасці праведзеных здзелак новая знаёмая адправіла мінчаніну скрыншоты, пры гэтым прапанавала зарабіць такім жа спосабам і нават параіла «кваліфікаванага памочніка».
Пад кіраўніцтвам куратара мінчанін спачатку ўклаў у крыптабіржу 1000 долараў, пасля чаго па ўказанні яшчэ некалькіх «фінансавых спецыялістаў» перавёў больш за 15 000 долараў.
Калі пацярпелы атрымаў на электронную пошту паведамленне аб тым, што неабходна заплаціць падатак на заробленыя грошы, ён зразумеў, што стаў ахвярай падману, і звярнуўся ў міліцыю.
Распачата крымінальная справа па факце махлярства.
Старшы інспектар ДІГС Партызанскага РУУС Ульяна Сакалоўская гаворыць, каменціруючы гэтую сітуацыю, што міліцыя ўвесь час нагадвае грамадзянам: вядзіце перапіску і здзяйсняйце здзелкі толькі на афіцыйных біржах.
Чаму б не прыслухацца?!