У Беларусі знешнегандлёвы абарот тавараў у студзені — верасні гэтага года склаў $63,7332 млрд — 99,5 % да аналагічнага перыяду 2024 года. Такія статыстычныя даныя апублікаваныя на сайце Белстата, паведаміла БелТА.
Экспарт тавараў у студзені — верасні склаў $29,5909 млрд (97,1 % да студзеня — верасня 2024 года), аб’ём імпарту — $34,1423 млрд (101,6 % да аналагічнага перыяду 2024 года).