Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў студзені — красавіку 2025 года дасягнуў $31,6797 млрд і вырас на 2,2 працэнта да аналагічнага перыяду 2024-га. Такія статыстычныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.
Экспарт тавараў і паслуг у студзені-красавіку склаў $15,4118 млрд (зніжэнне на 0,3 працэнта да студзеня — красавіка 2024 года). Аб’ём імпарту тавараў і паслуг склаў $16,2678 млрд (рост на 4,7 працэнта да аналагічнага перыяду 2024-га).
У цэлым сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў студзені — красавіку 2025 года склала мінус $856 млн.