Top.Mail.Ru
467

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў студзені-маі вырас на 1,9%

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў студзені — маі 2025 года дасягнуў $39,8381 млрд. і вырас на 1,9% да аналагічнага перыяду 2024-га. Такія статыстычныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.



Экспарт тавараў і паслуг у студзені — маі склаў $19,5299 млрд (рост на 0,4 працэнта да студзеня — мая 2024 года). Аб’ём імпарту тавараў і паслуг склаў $20,3082 млрд (рост на 3,3% да аналагічнага перыяду 2024-га).

У цэлым сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў студзені — маі 2025 года склала мінус $778,3 млн.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю