Справядлівы разлік
МАРГ на пастаяннай аснове праводзіць маніторынг рознічных цэн на лекі ў аптэках краіны.
Як патлумачылі ў ведамстве, для стрымлівання росту цэн вытворцаў і ўстанаўлення цэн на ўзроўні супастаўных рынкаў выкарыстоўваецца механізм рэферэнтнага цэнаўтварэння: паказчык прывязваецца да мінімальных цэн у 13 краінах, у тым ліку ў Расіі, Казахстане, Латвіі, Літве, Польшчы і іншых, а таксама краіне паходжання.
Так, на сёння МАРГ узгоднены гранічныя адпускныя цэны на парадку 960 лекавых прэпаратаў (з улікам форм і дазіровак). Гэты механізм дазволіў па асобных з іх забяспечыць зніжэнне цаны вытворца да 40 %.
У прыватнасці, на лекавы прэпарат «АМЕЗ» (Індыя), які ўжываецца для лячэння язвы страўніка, зніжэнне адпускнога кошту склала амаль 25 %, на «Вальтарэн» (Славенія), які ўжываецца для зняцця болю, запалення і ацёкаў, зніжэнне склала амаль 40 %.
Адначасова МАРГ праведзены аналіз рознічных цэн па асобных леках у Беларусі і краінах ЕАЭС, які паказаў, што ў нашай краіне яны пераважна знаходзяцца ў сярэднім цэнавым дыяпазоне, аднак ёсць і выключэнні.
У той жа час па лекавых прэпаратах, на якія распаўсюджваецца рэферэнтнае цэнаўтварэнне, рознічныя цэны не з’яўляюцца максімальнымі, што пацвярджае эфектыўнасць падыходаў, якія выкарыстоўваюцця для іх абмежавання.
У МАРГ запэўнілі: для ўдасканалення цэнавага рэгулявання на лекі былі накіраваны адпаведныя прапановы ў Міністэрства аховы здароўя.
У ведамстве звярнулі ўвагу, што спецыялістамі МАРГ сумесна з Міністэрствам аховы здароўя падрыхтавана тлумачэнне па парадку акруглення цэн з улікам абмежаванняў, устаноўленых Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2005 г. № 366 «Аб фарміраванні цэн на лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння і медыцынскую тэхніку».