Top.Mail.Ru
202

Знізіць скорасць, павялічыць дыстанцыю. У МУС нагадалі аб правілах ваджэння ў снегапад

Істотна ўскладніць дарожную абстаноўку ў многіх раёнах краіны могуць моцныя снегапады. У МУС нагадалі аб стылі ваджэння ў непагоду, паведамляе БелТА.


Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям быць максімальна асцярожнымі. Каб пазбегнуць дарожных інцыдэнтаў трэба зніжаць скорасць, павялічыць дыстанцыю, пазбягаць рэзкіх рухаў, плаўна працуючы рулём і педалямі.

«Калі ваш аўтамабіль да гэтага часу не абсталяваны зімовымі шынамі, адмоўцеся ад паездак у непагоду. Пры руху ў снегапад будзьце асабліва асцярожнымі ў месцах, дзе ў першую чаргу ўтвараецца наледзь: перад пешаходнымі пераходамі, паблізу аўтобусных прыпынкаў, на пуцеправодах, закругленнях дарог, крутых спусках/пад’ёмах і прадзімаемых участках», — парэкамендавалі ў МУС.

Пешаходам важна таксама праявіць павышаную пільнасць. «Пры пераходзе праезнай часткі спыніцеся і пераканайцеся, што вадзіцелі вас заўважылі і прапускаюць. Абазначце сябе і сваіх блізкіх святловяртальнымі элементамі», — нагадалі ў ДАІ.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю