У Беларусі на 19 ліпеня прагназуюцца навальніцы і ліўні, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

З-за навальніц, якія чакаюцца раніцай і днём у многіх раёнах, аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. У дзённы час месцамі пры навальніцах могуць быць моцныя ліўні.
Будзе пераважаць воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Ноччу ў асобных раёнах, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі прагрымяць навальніцы. У дзённы час месцамі пры навальніцах могуць быць моцныя ліўні, у асобных раёнах магчымы град. Ноччу і раніцай месцамі — слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 3-8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу — 13-18, максімальная днём — 21-27 градусаў.