Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 лютага склалі 9,3 мільярда долараў. Паводле папярэдніх звестак, яны склалі 9,3332 мільярдаў долараў у эквіваленце. Інфармацыя пра гэта апублікаваная на сайце Нацыянальнага банка.
За студзень 2025 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 410,6 мільёнаў долараў (на 4,6%) пасля росту ў снежні 2024-га на 127,7 мільёнаў долараў (на 1,45%).
Варта сказаць, што найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў краіны займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле звестак рэгулятара, аб’ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 лютага гэтага года склаў 3,1131 мільярда долараў (рост за студзень склаў 60,7 мільёнаў або 2%), аб’ём манетарнага золата — 4,8681 мільярдаў (рост на 345,2 мільёнаў долараў або 7,6%).
У завяршэнне адзначым, што згодна з мэтавымі паказчыкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб’ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2025 года павінен скласці не менш за 7,1 мільярда долараў.
Фота БелТА