Top.Mail.Ru
133

Зоркі беларускай эстрады дадуць канцэрт для дзяцей са школ-інтэрнатаў і сацыяльных пансіянатаў

Дабрачынны канцэрт «Мелодыя душы» з удзелам зорак беларускай эстрады пройдзе 24 лютага для падапечных дзіцячых сацыяльных устаноў — спецыяльных школ-інтэрнатаў і сацыяльных пансіянатаў. Канцэрт адбудзецца ў сталічнай канцэртнай зале МЦ «Дома моладзі».


Госці канцэрта — 350 дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дзеці-сіроты, якія жывуць у сацыяльных пансіянатах, школах-інтэрнатах, дзіцячых дамах і вучацца ў спецыяльных і дапаможных установах адукацыі Мінска, Мінскай і Гродзенскай вобласці. Дзякуючы гэтаму мерапрыемству ў іх з’явіцца магчымасць узяць удзел у свяце, адчуць любоў, сяброўства і падтрымку. 

На сцэне выступяць зоркі беларускай эстрады і танцавальныя калектывы. Сярод іх — ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Акадэмічны ансамбль песні і танца ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, Ансамбль пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, Аляксандра Гайдук, Тэа, Шыр, Алена Благадзір, Ядзвіга Паплаўская, шоу казачай песні і танца «Маме падабаецца» і іншыя.

Канцэрт прымеркаваны да 99-годдзя ДТСААФ Беларусі і арганізаваны ім сумесна з Дабрачынным фондам імя народнага артыста Беларусі А. Ціхановіча і заснавальніка фонду С. Даўгаля «Спірас», якія заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Ён стане першым у шэрагу мерапрыемстваў сумеснага праекта «Сіла дабра» для дзіцячых сацыяльных устаноў па ўсёй краіне. Праект не толькі падорыць радасць і натхненне ўдзельнікам і гасцям, але будзе садзейнічаць сацыяльнай інтэграцыі і паляпшэнню якасці жыцця дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. 

Алена КРАВЕЦ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю