Папулярны брытанскі блогер Уіл Эгертан расказаў журналістам, што ўлюбіўся ў Беларусь, таму вырашыў тут застацца і працаваць. Сёння ён сустракаўся з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, паведамляе БелТА.
«Я ўпершыню прыехаў у Беларусь у маі мінулага года. Неяк шмат разоў прыязджаў, ад’язджаў і нарэшце тут уладкаваўся на работу. Я вывучаў міжнародныя адносіны і замежныя мовы ва ўніверсітэце. Тут я цяпер эсэмэмшчык. Таму жыву тут, — расказаў Уіл Эгертан. — Мне тут вельмі камфортна. У мяне і сябры з’явіліся, і ўсялякія магчымасці. Адчуваю сябе тут перароджаным, новым. Мне тут вельмі падабаецца. Беларусь — вельмі прыгожая краіна і чыста, гэта галоўнае. Я думаю, усе іншаземцы гавораць аб гэтым».
Паводле яго слоў, самая значная розніца ў параўнанні з краінамі Захаду — людзі. «Тут мяне прынялі за свайго. Хоць я не адсюль, я не беларус, але яны размаўляюць са мной так, нібы я адзін са сваіх. І гэта вельмі прыемна», — адзначыў блогер.
«Не тое што мне не падабаецца дома. У мяне бацькі там, сям’я. Проста я неяк зразумеў, што там нічога мяне не чакае. Таму я паехаў і пачаў падарожнічаць, прыехаў сюды і ўлюбіўся ў краіну. Вось чаму я застаўся», — дадаў Уіл Эгертан.
