Top.Mail.Ru

Зроблены сур’ёзны рывок, павышана падрыхтоўка ваеннаслужачых — Вальфовіч аб выніках праверкі УС

Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч 22 кастрычніка на палігоне Брэсцкі выказаў ацэнку вынікаў праверкі Узброеных Сіл, якая праводзіцца па даручэнні Прэзідэнта, перадае БелТА.


У беларускай арміі працягваецца праверка баявой гатоўнасці і выканання задач па прызначэнні воінскіх часцей. За апошні час правераны многія часці пастаяннай гатоўнасці аператыўных камандаванняў, механізаваныя і танкавыя батальёны, артылерыйскія злучэнні. «Можна зрабіць выснову аб тым, што мы бачылі пры праверцы ў першым паўгоддзі і што бачым цяпер, правяраючы воінскія часці. Канешне, вялікая розніца. Зроблены пэўны сур’ёзны скачок наперад, павышана прафесійная падрыхтоўка ваеннаслужачых», — сказаў Аляксандр Вальфовіч. 


Па выніках папярэдняй маштабнай праверкі для галоўнакамандуючага падрыхтавалі дэталёвы даклад з поўным разборам. Прэзідэнт паставіў задачы па ўдакладненні праграм баявой і фізічнай падрыхтоўкі, паляпшэнні іх якасці.


Па словах Аляксандра Вальфовіча, цяперашняя праверка выходзіць на фінішную прамую. Ён ацаніў дзеянні вайскоўцаў 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. Яе дзяжурная рота па рэагаванні і адна з воінскіх часцей 19 кастрычніка па распараджэнні Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі прыведзены ў гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні ў штаце мірнага часу. Для вайскоўцаў вызначаны шэраг вучэбна-баявых задач: па фізічнай, агнявой і тактычнай падрыхтоўцы. Так, яны здзейснілі марш і выйшлі ў раён засяроджвання на палігоне Брэсцкі, здалі нарматывы па бегу, падцягванні на перакладзіне (мужчыны) і ўзняцці тулава са становішча лежачы (жанчыны). Наступны этап — выкананне нарматываў і стральбы са штатнай зброі (аўтаматаў, кулямётаў, гранатамётаў) і ўзбраення БТР-82А ў дзённы і начны час.


Гвардыі радавы Андрэй Несцярэнка служыць год. За гэты час усебакова асвоіў курс ваеннай падрыхтоўкі, атрымаў дастатковы досвед. У экіпажы баявой машыны ён — наводчык. «Пастаянна адпрацоўваем агнявую падрыхтоўку — праз дзень, бывае і кожны дзень. Я адказваю за ўзбраенне сваёй баявой машыны — за гармату і кулямёт. На праверцы нічога складанага, проста больш увагі», — расказаў ваеннаслужачы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю