ЗША рыхтуюцца да адпраўкі першай пілатуемай місіі на Марс у пачатку 2030-х гадоў. Пра гэта заявіў выканаўца абавязкаў кіраўніка NASA Шон Дафі ў інтэрв’ю Fox News, паведамляе SmartPress.
ЗША рыхтуюцца да адпраўкі першай пілатуемай місіі на Марс у пачатку 2030-х гадоў. Пра гэта заявіў выканаўца абавязкаў кіраўніка NASA Шон Дафі ў інтэрв’ю Fox News, паведамляе SmartPress.
Паводле яго слоў, на першым этапе NASA пачне дастаўляць на чырвоную планету карысныя грузы для будаўніцтва базы. Толькі пасля гэтага да Марса адправяцца fстранаўты. Мяркуецца, што іх місія будзе доўжыцца каля васьмі месяцаў.
Перад гэтым NASA плануе місію на Месяц — вясной 2026 года карабель з чатырма астранаўтамі павінен абляцець спадарожнік, затым яны высадзяцца і правядуць на Месяцы ад 8 да 12 дзён. Гэта значна даўжэй бягучага рэкорду — тры дні.
Планы па засваенні Марса агучваюць і ў Еўропе: Еўрапейскае касмічнае агенцтва разлічвае да 2040 года не толькі адправіць чалавека на Марс, але і стварыць там пастаянную прысутнасць.