Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўлады краіны з 1 лістапада ўвядуць пошліны на ўсе грузавікі сярэдняй і вялікай грузападымальнасці, якія паступаюць з іншых краін. Пра гэта паведамляе ТАСС.
«З 1 лістапада 2025 года ўсе сярэднія і цяжкія грузавікі, якія паступаюць у ЗША з іншых краін, будуць абкладацца пошлінай у памеры 25 %», — напісаў ён у Truth Social.
Трамп 25 верасня заявіў, што ЗША ўвядуць з 1 кастрычніка пошліны ў памеры 25 % на «ўсе цяжкія (вялікія) грузавікі, вырабленыя ў іншых частках свету».