Top.Mail.Ru
152

ЗША зніжаюць свой удзел у 30 арганізацыях НАТА

Вашынгтон плануе скараціць сваю вайсковую прысутнасць у Еўропе. У сувязі з гэтым ЗША зніжаюць удзел у 30 арганізацыях НАТА, паведамляе БелТА са спасылкай на выданне The Washington Post.



Паводле інфармацыі крыніц газеты, гэты крок закране каля 200 вайскоўцаў і аслабіць удзел ЗША ў дзейнасці амаль 30 арганізацый НАТА, уключаючы цэнтры перадавога вопыту, якія займаюцца падрыхтоўкай сіл альянсу ў розных галінах вядзення баявых дзеянняў. Таксама Пентагон плануе не накіроўваць супрацоўнікаў наўзамен тых, чые тэрміны паўнамоцтваў будуць паступова заканчвацца. Такім чынам, працэс можа зацягнуцца на гады.

Як адзначылі крыніцы выдання, гаворка ідзе аб скарачэнні амерыканскага ўдзелу ў кансультатыўных групах у пытаннях энергетычнай бяспекі, баявых дзеянняў на моры, спецыяльных аперацый і разведкі. Суразмоўцы падкрэслілі, што гэты крок разглядаецца ўжо некалькі месяцаў і не звязаны з абвастрэннем супярэчнасцяў паміж ЗША і Даніяй, а таксама іншымі саюзнікамі ў НАТА вакол Грэнландыі.

У 2025 годзе Пентагон вывеў з Румыніі да месца пастаяннай дыслакацыі ў штат Кентукі брыгаду са складу 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі Сухапутных войскаў ЗША.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю