Злучаныя Штаты Амерыкі знялі санкцыі з авіякампаніі «Белавія». Пра гэта на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў прадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл, перадае БелТА.
«Хачу цалкам афіцыйна цяпер тут заявіць, што мы знялі санкцыі з „Белавія“. Гэта афіцыйна. У мяне была сустрэча з прэзідэнтам Трампам, у якой удзельнічалі яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек. Гэта рашэнне было прынята прэзідэнтам, які сказаў: „Зрабіце гэта неадкладна“. У дачыненні да „Белавія“. Цяпер гэта рашэнне, якое ўжо зацверджана, прынята ўсімі адпаведнымі міністэрствамі і ведамствамі, якія ўцягнутыя ў гэтую работу. І Дзярждэпартамэнт, і Міністэрства гандлю, і Міністэрства фінансаў, і астатнія арганізацыі, якія ў гэта ўцягнутыя. Гэта рашэнне прынята», — падкрэсліў Джон Коўл.