Top.Mail.Ru
80

«Зубр-фэст» прапануюць правесці ў Белавежскай пушчы

«Зубр-фэст» прапануюць правесці ў Белавежскай пушчы. Пра гэта расказаў намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Брэсцкага аблвыканкама — начальнік упраўлення архітэктуры і тэрытарыяльнага развіцця Мікалай Уласюк, паведамляе БелТА. 


«Ёсць ідэя арганізаваць фестываль у Белавежскай пушчы. Рабочая назва «Зубр-фэст», — адзначыў Мікалай Уласюк.

Ён звярнуў увагу, што ў рэспубліцы праводзяцца розныя фестывалі. «На Брэстчыне яны ёсць, але іх недастаткова. І фармат (новага фестывалю. — Заўв. БелТА) мог бы быць міжнародны — для папулярызацыі экалагічнага ладу жыцця, для сямейных каштоўнасцей, здаровага ладу жыцця. І вось такі фестываль мог бы праходзіць у Белавежскай пушчы восенню», — падзяліўся бачаннем намеснік старшыні камітэта. 

«Тры дні: першы дзень — гэта знаёмства, другі дзень — нейкія спартыўныя спаборніцтвы, пленэры мастацкія, кірмашы сувенірныя, знаёмства з прыродай, розныя навуковыя канферэнцыі. І трэці дзень — гэта закрыццё, падвядзенне вынікаў», — дадаў ён. 

«Мерапрыемства, якое мела б маштаб міжнароднага фестывалю і звяртала б увагу на Белавежскую пушчу, на Брэстчыну. Ёсць ідэя запусціць пілотны праект па фестывалі „Зубр-фэст“ ужо гэтай восенню. І калі ўсё складзецца, то паспрабуем паспець гэтай восенню арганізаваць першы фестываль», — сказаў на заканчэнне Мікалай Уласюк.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю