Штодня супрацоўнікі СВК «Азёры» падкормліваюць зуброў, якія жывуць на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка ў Гродзенскім раёне, паведамляе БелТА.
Выкладку кармоў, а для гэтых мэт прадугледжана 20 спецыяльных пляцовак, пачынаюць яшчэ ў жніўні пасля жніва, з гэтага часу дзікім жывёлам прапануюць падсілкавацца ачысткамі насення, круглы год у іх распараджэнні — соль. З прыходам халадоў у меню ўносяць дапаўненні, яно запатрабавана як у зуброў, так і ў іншых жывёл. У меню — сілас, буракі, яблыкі і сена. «Як толькі пачынаюцца халады, кожны дзень мы робім выкладку — адзін дзень на дзвюх пляцоўках, другі — на трох, і так усё папаўняем. Глядзім па з'яданне корму. У сезон у нас ідзе 50 т сена, 50 т адходаў яблыкаў, 5 т солі, каля 80 т ачыстак насення і амаль 500 т сенажу, — адзначыў галоўны спецыяліст паляўніча-рыбалоўнай гаспадаркі СВК „Азёры Гродзенскага раёна“ Станіслаў Басько. — Напрыклад, мы выкладваем свежае сена, сілас. 20 хвілін прайшло, як мы выклалі, жывёлы ўжо пабеглі на пляцоўку, ведаюць тэхніку нашу. У цэлым зімой яны нават далёка ад пляцовак не адыходзяць, у лесе стаяць і чакаюць».
Станіслаў Басько дадае, што сёлета зіма суровая, таму і падкормкі патрабуецца больш, бо жывёлам складана самім што-то здабыць. «Зімой ім цяжка — снегу шмат і яны нават не могуць дастаць сабе паесці. Дзесьці азімыя, зеляніна якая-небудзь, але гэта ўсё завалена снегам. Калі, дапусцім, пры мінімуме снегу казуля капытамі можа сабе што-небудзь здабыць, то ў такіх умовах гэта немагчыма, снегу па калена. А зімой вялікая цеплааддача, ім трэба харчавацца ўзмоцнена», — сказаў ён. Дарэчы, тут выкарыстоўваюць і манеўр — засяваюць спецыяльныя палі азімымі культурамі, каб жывёлы не замахваліся на пасевы гаспадаркі і не ішлі да дарогі.

За жывёламі тут назіраюць пастаянна. А да канца года праводзяць улік. Так, у заказніку цяпер жывуць 500 зуброў, сямейства папоўнілася 28 цялятамі. Спецыялісты кажуць, што гэта вельмі нядрэнны вынік. Заказнік таксама насяляюць 286 аленяў, 120 казуль.