Прафсаюзныя спецыялісты падчас маніторынгу высветлілі, што памылкі сапраўды былі дапушчаны. Закраналі яны прымяненне разліковай нормы рабочага часу і вытворчага календара для педагагічных і іншых работнікаў устаноў адукацыі на 2026 год.
У далейшым аказалася, што такі выпадак не адзінкавы. Заработная плата выплачвалася не ў поўным аб'ёме 134 работнікам раёна.
– Сумненні ў гэтай работніцы выклікала тое, што, нягледзячы на поўную працягласць рабочага часу, адсутнасць бальнічных і водпускаў, яна недаатрымлівае аклад, што прывяло таксама да налічэння стымулюючых выплат не ў поўным аб'ёме. Варта адзначыць, што норма рабочага часу ўстаноўлена пастановай Міністэрства працы і сацабароны ад 16.09.2025 г. № 95 “Аб устанаўленні разліковай нормы рабочага часу на 2026 год". Аднак прымяніць яе аднолькава ў адносінах, напрыклад, да педагагічных работнікаў, немагчыма. У прыватнасці, вытворчы каляндар для педагогаў грунтуецца на скарочанай працягласці рабочага часу і асаблівым разліку. Таму па выніках праведзенага маніторынгу ў адрас раённага ўпраўлення па адукацыі і спорце была накіравана рэкамендацыя прафсаюза аб ліквідацыі парушэнняў, – растлумачыла загадчык аддзела сацыяльна-эканамічнай работы Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Вярбіла.
У выніку ўсім 134 работнікам быў зроблены пераразлік заработнай платы і выплачаны недаатрыманыя імі каля 33 тысяч рублёў.
Алена КРАВЕЦ