Top.Mail.Ru

«Звязда». № 40 — 28 лютага 1945 года

У рубрыцы «Хроніка Вялікай Перамогі» дзень за днём разам са «Звяздой» далёкага 1945 года мы ідзём да светлай і святой даты 9 Мая.


На фронце

Чым бліжэй да лініі фронта, тым ясней сляды краху нямецкай ваеннай машыны. Амаль у кожным населеным пункце насустрач нашым байцам выбягаюць нашы браты і сёстры, былыя нявольнікі і нявольніцы прускіх памешчыкаў. Усюды можна назіраць радасныя і адначасова трагічныя сустрэчы≫.

Войскі 2-га Беларускага фронту зламалі супраціўленне праціўніка на захадзе ад горада Хойніцэ (Конітц) і за чатыры дні наступальных баёў прасунуліся ўперад да 70 кіламетраў. Немцы, пісала «Звязда», мелі тут выгадныя, загадзя падрыхтаваныя пазіцыі. Лясістая мясцовасць, багатая рэкамі і азёрамі, вельмі перашкаджала дзеянням нашых войскаў, што наступалі. Аднак савецкая пяхота, падтрыманая артылерыяй, змагла пераадолець абарончыя рубяжы праціўніка. ≪Жорсткія баі адбыліся за горад Шлохау — моцны апорны пункт варожай абароны. З усхода горад прыкрываюць азёры. На паўночных і паўднёвых подступах да яго немцы пабудавалі доўгачасовыя абарончыя ўмацаванні. Зрабіўшы адыходны манеўр, нашы часці абышлі возера і ўварваліся на вуліцы Шлохау. Ва ўпорных баях варожы гарнізон быў разгромлен. Горад Шлохау — важны вузел чыгуначных і шасейных дарог — занят нашымі войскамі≫.

Паводле аператыўнай зводкі ад Савецкага інфармбюро, змешчанай у нумары газеты, у ходзе наступлення войскі фронту на тэрыторыі Памераніі авалодалі гарадамі Шлохау, Штэгерс, Хамерштайн, Бальдэнберг, Бубліц — важнымі вузламі камунікацый і моцнымі апорнымі пунктамі абароны немцаў, а таксама з баямі занялі больш чым 100 іншых населеных пунктаў, сярод якіх буйныя населеныя пункты Польнітц, Цэхлан, Ферстэнау, Дравен, Грос Клайн-Кіёдэ.

≪У Брэслау нашы войскі, прадаўжаючы баі па знішчэнню акружанай у горадзе групіроўкі праціўніка, занялі 12 кварталаў. На тэрыторыі Чэхаславакіі, на паўночным захадзе і захадзе ад горада Лучанец, яны, дзейнічаючы ў цяжкіх умовах горна-лясістай мясцовасці ў паласе Карпат, з баямі занялі населеныя пункты Вігляш, Звол Слатына, Баравіны, Грабаў Грунь, Орэмаў Лаз, Сенаград, Младоніцэ. На другіх участках фронта — пошукі разведчыкаў і ў радзе пунктаў баі мясцовага значэння≫, — пісала ≪Звязда≫.

У тыле

Весткі з розных куткоў Беларусі «Звязде» нярэдка дасылалі няштатныя карэспандэнты.

Паводле слоў майстара лесаўчастка Ухалода, што ў Глінінскім сельсавеце, Іларыёна Нельзікава, на лесаўчастку на той час працавала 11 звёнаў. ≪З першых дзён маёй работы на ўчастку я звярнуў увагу на разгортванне соцыялістычнага спаборніцтва, правільную расстаноўку рабочай сілы. Кожнаму звяну лесарубаў адведзен асобны ўчастак. Паміж звеннямі заключаны соцыялістычныя дагаворы на лепшае выкананне сваіх заданняў≫.

Дзяўчаты-падлеткі, напрыклад, спальвалі галлё. Стары Іван Круглік, пісала «Звязда», працаваў над завастрэннем піл.

≪У часе абедзеннага перапынку я чытаю зводкі Совінформбюро, газеты. На гістарычныя перамогі Чырвонай Арміі на франтах 
Айчыннай вайны лесарубы і возчыкі адказваюць яшчэ большай прадукцыйнасцю працы. Так, звяно лесарубаў Андрэя Жылкі выконвае дзённую норму на 115 процэнтаў≫
, — пісаў майстар.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю