Top.Mail.Ru

«Звязда». № 72 — 20 красавіка 1945 года

У рубрыцы «Хроніка Вялікай Перамогі» дзень за днём разам са «Звяздой» далёкага 1945 года мы ідзём да светлай і святой даты 9 Мая.


На фронце

Паводле звестак Савецкага iнфармбюро, за апошнiя тры днi ў раёне Цэнтральнай групы нашых войск вялася сiлавая разведка, якая перарасла ў баi па захопу i расшырэннi плацдармаў на рэках Одэр i Нейсе.

У вынiку гэтых баёў нашы войскi на Дрэздзенскiм напрамку фарсiравалi раку Нейсе i авалодалi гарадамi Форст, Мускау, Вейвасер. Войскi 2-й Польскай армii занялi Ротэнбург≫, — паведамляла «Звязда».

На Одэры нашы войскi захапiлi i расшырылi плацдарм на захадзе ад Кюстрына. На працягу 19 красавiка на тэрыторыi Чэхаславакii, на паўночным усходзе i поўначы ад горада Гадонiн, войскi 2-га Украiнскага фронту вялi наступальныя баi i занялi населеныя пункты Казаiдкi, Лiдэровiцэ, Заразiцэ, Бзенец, Скаранiцэ, Стаўешыцэ, Наседловiцэ i чыгуначныя станцыi Лiдэровiцэ, Сватаборжыцэ. На поўначы ад Вены войскi фронту з баямi занялi на тэрыторыi Аўстрыi населеныя пункты Бернгардсталь, Альт Лiхтэнварт, Вiльферсдорф, Зiбенiртэн, Аспарн, Ладэндорф i чыгуначныя станцыi Альт Лiхтэнварт, Аспарн.

У тыле

Да Айчыннай вайны ў калгасе «Новы шлях», што ў Дрысенскiм раёне (у 1962 годзе Дрыса стала Верхнядзвiнскам), было 320 галоў буйной рагатай жывёлы, 85 свiней i 120 авечак. ≪Была i птушкаферма, — паведамляла наша газета. — Нямецкiя захопнiкi нанеслi калгасу вялiкiя страты. Яны знiшчылi грамадскую жывёлагадоўлю. Аднаўляючы арцельную гаспадарку, калгаснiкi паставiлi сабе мэту — на працягу 2-х год зрабiць свой калгас такiм, якiм ён быў да вайны≫.

У «Новы шлях» вясной 1945-га накiраваўся карэспандэнт «Звязды» М. Курловiч. Яго спадарожнiкам стаў пажылы калгаснiк, iмя якога ў газеце не называлася. Ён расказваў: «Гэта ўжо наша зямля i нашы калгаснiкi працуюць. Садзiць бульбу мы тут будзем яшчэ няскора, але, каб захаваць у глебе вiльгаць, скародзiм зяблiва».

Карэспандэнт нашай газеты ў сваiм рэпартажы ўзгадваў загадчыка МТФ калгаса «Новы шлях», якi абяцаў: «Да канца года калгас будзе мець на ферме 140 галоў буйнай рагатай жывёлы. Пагалоўе папаўняецца галоўным чынам за лiк катрактацыi цялят у калгаснiкаў. Аўцаферма павялiчваецца да 150 авечак, а птушкаферма — да 500 курэй».

Калi мы прышлi з калгаснага двара ў канцылярыю, ужо было цёмна. Сюды збiралiся брыгадзiры, звеннявыя, калгаснiкi. Яны ўважлiва чыталi насценную газету, у якой змешчана зводка ходу палявых работ≫, — пiсаў М. Курловiч.

На той час у «Новым шляху» было ўзарана 8,5 гектара зямлi. Такiя лiчбы прыводзiў брыгадзiр Павел Хадкевiч: «Пяршынства трымае звяно Сцепанiды Шыманскай».

М. Курловiч паведамляў, што на другi дзень ранiцай на калгасны двор амаль адначасова прыйшлi ўсе калгаснiкi. Да iх прыходу конi былi ўжо падрыхтаваныя: ≪Можна запрагаць≫, — казаў старшы конюх. Хутка ў полi кiпела дружная работа…

Такiм чынам, палявыя работы i сяўба ў калгасе «Новы шлях» праходзiла дружна i арганiзавана. Праўленне калгаса арганiзавала для людзей, якiя працуюць на полi, дастаўку гарачых абедаў. «Усе мерапрыемствы тут накiраваны на хутчэйшае i высокаякаснае завяршэнне веснавой сяўбы, на атрыманне ў гэтым годзе з кожнага гектара не менш за 13 цэнтнераў збожжавых культур i 180 цэнтнераў бульбы». Асобныя звеннi змагалiся за яшчэ больш высокi ўраджай.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю