«Звязда» № 81 — 4 красавіка 1945 года

03.05.2025 | 07:00

У рубрыцы «Хроніка Вялікай Перамогі» дзень за днём разам са «Звяздой» далёкага 1945 года мы ідзём да светлай і святой даты 9 Мая.


На фронце

На працягу 3 мая на паўднёвым захадзе ад горада i порта Пiлау войскi 3-га Беларускага фронту прадаўжалi весцi баi па ачышчэннi ад працiўнiка касы Фрыш Нерунг i занялi населеныя пункты Кальберг Лiп i Кайзерхоф.

Паводле звестак Савецкага iнфармбюро, войскi 2-га Беларускага фронту, развiваючы наступленне, авалодалi гарадамi Барт, Бад Даберан, Найбукоў, Вiтэнберге i 3 мая на лiнii Вiсмар, Вiтэнберге злучылiся з саюзнымi англiйскiмi войскамi. Франтавiкi занялi таксама буйныя населеныя пункты Крэпелiн, Бютцоў, Гюстроў, Гольдберг, Кароў, Путлiтц, Прытцваль i iншыя. ≪У баях за 2 мая войскi фронта ўзялi ў палон 10 600 нямецкiх салдат i афiцэраў i захапiлi 328 самалётаў. У лiку палонных камандуючы 5 Штэцiнскай акругай па справах працоўнай павiннасцi генерал-маёр Мато≫, — паведамляла ≪Звязда≫.

На паўночным захадзе ад Берлiна войскi 1-га Беларускага фронту, прадаўжаючы наступленне, з баямi занялi населеныя пункты Вiльснак, Глевен, Штудэнiтц, Нiтцоў, Вельгаст, Штродэне, Рыноў, Шпатц, Хоэн-Науен i, калi выйшлi на Эльбу на паўднёвым захадзе ад горада Вiтэнберге, злучылiся з саюзнымi амерыканскiмi войскамi.

Пасля 21 гадзiны 2 мая ў Берлiне франтавiкi дадаткова ўзялi ў палон звыш 20 тысяч нямецкiх салдат i афiцэраў, апрача таго, у шпiталях iмi было ўзята 10 700 раненых нямецкiх салдат. Усяго ў Берлiне ў гэты дзень войскамi фронту было захоплена 100 700 нямецкiх салдат i афiцэраў. У лiку палонных — камандзiр паветранай урадавай эскадры генерал-лейтэнант Баўр, начальнiк медыцынскай службы палiцыi Берлiна генерал-маёр медыцынскай службы Врубель, генерал-лейтэнант палiцыi Ратэнгубер, начальнiк канцылярыi Гебельса Сайлер.

За 2 мая войскi 1-га Украiнскага фронту ў раёне Берлiна ўзялi ў палон больш чым 34 тысячы нямецкiх салдат i афiцэраў, захапiлi 37 танкаў i звыш 140 палявых гармат. У лiку палонных — камандзiр 236 нямецкай пяхотнай дывiзii генерал-маёр Лобен.

Усяго, такiм чынам, у раёне Берлiна за 2 мая было ўзята звыш 134 тысяч нямецкiх салдат i афiцэраў, з якiх 100 тысяч — войскамi 1-га Беларускага фронту i 34 тысячы — войскамi 1-га Украiнскага фронту.

Войскi 4-га Украiнскага фронту, прадаўжаючы наступленне, 3 мая авалодалi горадам Цэшын — важным вузлом дарог i моцным апорным пунктам абароны немцаў, а таксама занялi буйныя населеныя пункты Вальтэрсдорф, Бутавiцэ, Фрыдэк, Карвiна, Пагвiздуў, Галешуў, Лешна, Макоў. Савецкае iнфармбюро паведамляла, што ў баях за 2 мая войскi фронту ўзялi ў палон больш за 1400 нямецкiх салдат i афiцэраў.

Войскi 2-га Украiнскага фронту, прадаўжаючы наступленне на ўсходзе ад горада Брно, з баямi занялi буйныя населеныя пункты Лачноў, Злiн, Остраковiцэ, Шэлешовiцэ, Ратае, Кржэновiцэ. ≪За 2 мая войскi фронта ўзялi ў палон больш 1 000 нямецкiх салдат i афiцэраў. Партызанамi Чэхаславакii ўзят у палон i перадан нашым войскам камандзiр 16 нямецкай танкавай дывiзii генерал-маёр Мюлер≫, — пiсала наша газета.

У тыле

Калгаснiкi Рудзенскага раёна вестку аб заняццi доблеснымi савецкiмi воiнамi сталiцы разбойнiцкай фашысцкай Германii — Берлiна — сустрэлі заканчэннем сяўбы раннiх збожжавых культур i лубiну на насенне на плошчы 9 796 гектараў. Паўсюдна праходзiлi мiтынгi. У Рудзенску на iм прысутнiчала ажно 1 200 чалавек. Сюды прыйшлi калгаснiкi блiжэйшых сельгасарцелей «Совецкая Беларусь», «Бязбожнiк» i другiх», — пiсала «Звязда». — З паведамленнем аб новай слаўнай перамозе нашых войскаў — заняццi Берлiна — выступiў сакратар райкама партыi таварыш Ванкевiч.

Вядучая рубрыкi Яна ВАЛАСАЧ

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю