Top.Mail.Ru

«Звяздоўцы» ўшанавалі памяць сваіх гераічных калег-папярэднікаў

Памятаем, ганарымся, шануем традыцыі.



Напярэдадні Дня Перамогі «звяздоўцы» заўсёды ўшаноўваюць памяць сваіх калег-папярэднікаў, якія светлы дзень збаўлення ад фашызму набліжалі словам і цаной уласнага жыцця. Яны выдавалі газету ў глыбокім тыле ворага. Нумары падпольнай «Звязды» набіраліся ў доме па вуліцы Выдавецкай (цяпер — Кульман). 

photo_2025-05-08_15-09-02.jpg

На гэтым месцы стаіць мемарыяльны знак. Яшчэ адзін знак у сталіцы стаіць ля Чырвонага касцёла — на месцы забойства фашыстамі рэдактара падпольнай «Звязды» Уладзіміра Амельянюка (пасмяротна яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза). На гэтым мемарыяле ўвекавечаныя таксама імёны падпольшчыкаў, якія мелі дачыненне да выдання газеты і загінулі ад фашысцкіх куль або ў засценках гестапа.

photo_2025-05-08_15-09-14.jpg

Кіраўніцтва Выдавецкага дома «Звязда» на чале з дырэктарам-галоўным рэдактарам Вольгай Ануфрыевай усклала да сталічных помнікаў кветкі. Мы памятаем сваіх гераічных калег-«звяздоўцаў», ганарымся іх подзвігам і стараемся быць іх вартымі паслядоўнікамі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю