Top.Mail.Ru
247

Звычайная незвычаная школа

Вуцеўская сярэдняя школа Добрушскага рана Гомельскай вобласці даўно вядомая далёка не толькі за межамі раёна, вобласці, але і ў рэспубліканскім педагагічна-вучнёўскім асяроддзі.



Сю­ды пры­хо­дзяць не толь­кі па ве­ды, але і па ўмен­не ду­маць, ана­лі­за­ваць і ства­раць. Ву­цеў­ская ся­рэд­няя шко­ла — узор­ная на­ву­чаль­ная ўста­но­ва воб­лас­ці і апор­ны цэнтр эка­ла­гіч­на­га вы­ха­ван­ня. Яе вуч­ні што­год пе­ра­ма­га­юць на ра­ён­ных, аб­лас­ных, рэс­пуб­лі­кан­скіх і між­на­род­ных кон­кур­сах. На ба­зе ўста­но­вы аду­ка­цыі ство­ра­ны ўні­каль­ны ву­чэб­на-да­след­чы ўчас­так, кі­піць ра­бо­та пе­да­го­гаў і вуч­няў у школь­ных ла­ба­ра­то­ры­ях.

Адзін з ак­тыў­ных па­пу­ля­ры­за­та­раў на­ву­ко­ва-да­след­ча­га ру­ху сель­скай шко­лы — на­стаў­ні­ца бія­ло­гіі і геа­гра­фіі Ву­цеў­скай ся­рэд­няй шко­лы Іры­на Яр­ца­ва. Яе ўлас­ная гіс­то­рыя ў пра­фе­сіі па­ча­ла­ся амаль двац­цаць га­доў та­му. У Ву­ці па­ча­ла вы­кла­даць яшчэ ма­ла­дым спе­цы­я­ліс­там. Та­ды Іры­на Мі­хай­лаў­на і ўя­віць не маг­ла, што спа­чат­ку та­кія сціп­лыя на­ву­ко­ва-да­след­чыя па­чы­нан­ні яе, яе ка­лег і вуч­няў вы­рас­туць у цэ­лую эка­ла­гіч­ную пра­гра­му, вя­до­мую на ўсю воб­ласць. Іры­на Мі­хай­лаў­на ўспа­мі­нае, як усё па­чы­на­ла­ся з ма­лень­ка­га пры­школь­на­га ўчаст­ка і не­каль­кіх прос­тых до­сле­даў на ўро­ках бія­ло­гіі. Па­сту­по­ва яе за­хап­лен­не на­ву­кай і пры­ро­дай пе­рад­ало­ся вуч­ням, і вось ужо бы­лыя школь­ні­кі пры­вод­зяць да яе сва­іх дзя­цей.

Ад­ным з ці­ка­вых на­ву­ко­ва-да­след­чых пра­ек­таў пе­да­го­га Іры­ны Яр­ца­вай і яе вуч­няў, на­прык­лад, стаў по­шук ад­ка­зу на гла­баль­нае пы­тан­не: ку­ды дзя­ваць плас­ты­ка­выя ад­хо­ды? У ла­ба­ра­то­рыі шко­лы не­ўтай­ма­ва­ныя ву­цеў­скія да­след­чы­кі атры­ма­лі ўзо­ры па­лі­ме­рас­фаль­та­бе­тон­на­га па­крыц­ця, а пас­ля вы­пра­ба­ва­лі іх і на­ват укла­лі част­ку школь­на­га два­ра. Іры­на Яр­ца­ва за­ах­воч­вае сва­іх вуч­няў спа­лу­чаць да­след­чую дзей­насць з пра­цай на пры­школь­ным участ­ку. Дзе­ці пад кі­раў­ніц­твам пе­да­го­га экс­пе­ры­мен­ту­юць на зям­лі і фік­су­юць свае на­зі­ран­ні на па­пе­ры. З да­па­мо­гай на­стаў­ні­цы, на­прык­лад, упер­шы­ню вы­рас­ці­лі ба­мію, ар­ты­шок, стэ­вію — знай­шлі рэ­цэпт хрумс­ткіх чып­саў з ба­міі, а стэ­вію пра­па­ноў­ва­юць вы­ка­рыс­тоў­ваць ў якас­ці за­мя­няль­ні­ка цук­ру.

Га­лоў­нае — лю­боў да прад­ме­та і да дзя­цей, якая пе­ра­тва­рае стан­дарт­ныя ўро­кі ў за­хап­ляль­нае па­да­рож­жа... Та­кім сак­рэт пос­пе­ху ра­бо­ты з вуч­ня­мі ба­чыць Іры­на Мі­хай­лаў­на: «На сва­ім во­пы­це пе­ра­ка­на­ла­ся, што вель­мі на­тхняе дзя­цей ву­чыц­ца, да­коп­вац­ца да не­ча­га ці­ка­ва­га, тва­рыць, ка­лі яны ба­чаць вы­нік сва­ёй спра­вы. Та­ды яны пра­цу­юць ста­ран­на і па­чы­на­юць ша­на­ваць пра­цу ін­шых. Ад гэ­та­га не­па­срэд­на­га твор­ча­га за­ра­ду дзя­цей за­ра­джа­ец­ца і пе­да­гог».

Фота 1 - Вольга Савянок і Ірына Ярцава – настаўніцы хімііі і біялогіі і геграфіі Вуцеўскай сярэдняй школы Добрушскага раёна (1).jpg

Бы­лая ву­ча­ні­ца Іры­ны Яр­ца­вай, а ця­пер яе ма­ла­дая ка­ле­га — на­стаў­ні­ца хі­міі Ву­цеў­скай ся­рэд­няй шко­лы Воль­га Са­вя­нок — най­леп­шы до­каз та­го, як пе­да­гог мо­жа па­са­дзіць, да­гле­дзець «ма­лень­кае зяр­нят­ка», якое вы­рас­це ў пра­фе­сіі і зной­дзе сваё пры­зна­чэн­не. "Дзе на­ра­дзіў­ся, там і зга­дзіў­ся. Гэ­та пра мя­не", — з цёп­лай усмеш­кай прад­стаў­ля­ец­ца Воль­га Са­вя­нок. Пя­ты год як Дзень на­стаў­ні­ка — гэ­та і яе пра­фе­сій­нае свя­та.

Яшчэ школь­ні­цай пад кі­раў­ніц­твам Іры­ны Яр­ца­вай Воль­га за­ха­пі­ла­ся да­след­чы­мі пра­ек­та­мі. Зай­ма­лі­ся ства­рэн­нем маг­ніт­най вад­ка­сці для ачыст­кі ва­ды ў мяс­цо­вай рэ­чцы Вуць, вы­на­хо­дзі­лі су­праць­га­ла­лёд­ны рэ­агент, які ра­бі­лі на асно­ве бу­рач­на­га со­ку. Та­ле­на­ві­тую ву­ча­ні­цу трой­чы ад­зна­ча­лі Прэ­мі­яй спе­цы­яль­на­га фон­ду Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Пас­ля ву­чо­бы ў ГДУ імя Фран­цыс­ка Ска­ры­ны дып­ла­ма­ва­ным спе­цы­я­ліс­там дзяў­чы­на вяр­ну­ла­ся ў род­ныя сце­ны ўжо на­стаў­ні­цай і... ад­ра­зу па­ча­ла за­ах­воч­ваць ужо сва­іх вуч­няў на на­ву­ко­вую дзей­насць!

Воль­га ўспа­мі­нае: «Ме­на­ві­та Іры­на Мі­хай­лаў­на яшчэ з вось­ма­га кла­са за­ха­пі­ла да­след­чай ра­бо­тай. Для мя­не аса­біс­та школь­ны во­пыт уво­гу­ле быў вель­мі каш­тоў­ны. Я га­на­ру­ся тым, што на­ра­дзі­ла­ся ў вёс­цы. Шчас­лі­вая, што вяр­ну­ла­ся пра­ца­ваць у род­ную шко­лу. Мая гіс­то­рыя — прык­лад та­го, як мож­на ву­чыц­ца, раз­ві­вац­ца і знай­сці сваё мес­ца ў сель­скай мяс­цо­вас­ці».

На­пя­рэ­дад­ні Дня на­стаў­ні­ка пе­да­го­гі з Доб­руш­ска­га краю з та­кой звы­чай­най не­звы­чай­най Ву­цеў­скай ся­рэд­няй шко­лы ха­це­лі б звяр­нуц­ца да ўсіх ка­лег Бе­ла­ру­сі. «Жа­да­ем кож­на­му на­стаў­ні­ку не­вы­чэрп­на­га цяр­пен­ня і твор­чых сіл, — ка­жа Іры­на Яр­ца­ва. — Хай ва­ша муд­расць і даб­ра­та да­па­ма­га­юць дзе­цям ста­на­віц­ца са­праўд­ны­мі людзь­мі — да­пыт­лі­вы­мі, ад­каз­ны­мі, не­абы­яка­вы­мі».

Воль­га Са­вя­нок да­дае: «Ма­ла­дым пе­да­го­гам ха­чу па­жа­даць сме­лас­ці і ве­ры ў ся­бе. Не бой­це­ся спра­ба­ваць но­вае, шу­кай­це свой па­ды­ход да дзя­цей. Па­мя­тай­це, што на­ват ма­лень­кія пос­пе­хі вуч­няў — гэ­та вя­лі­кая пе­ра­мо­га».

Да­лу­ча­ец­ца да він­ша­ван­няў і ды­рэк­тар шко­лы Ган­на Стан­ке­віч: «Хай у кож­ным ка­лек­ты­ве, у кож­ным кла­се па­нуе ат­мас­фе­ра ўза­е­ма­ра­зу­мен­ня, а пра­ца на­стаў­ні­ка заўж­ды ша­ну­ец­ца. Зда­роўя, даб­ра­бы­ту і ра­дас­ці ад важ­най пра­цы, якую мы ро­бім ра­зам».

На­тал­ля КАП­РЫ­ЛЕН­КА.

Фо­та з ар­хі­ва ге­ра­інь пуб­лі­ка­цыі


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю