Аб гэтым расказаў на брыфінгу намеснік міністра будаўніцтва і архітэктуры Аляксандр Шваюноў, каментуючы. Указ № 94, якім уведзены механізм дзяржаўнага заказу на будаўніцтва жылля.
Сутнасць дзяржзаказу ў тым, што цяпер узвядзенне жылых дамоў ажыццяўляецца дзяржаўным заказчыкамі (УКБ-амі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі) без прыцягнення насельніцтва на этапе будаўніцтва. Аб’ёмны льготны крэдыт на будаўніцтва жылога дома прадастаўляецца арганізацыі-заказчыку. Дом будуецца з дапамогай гэтага фінансавання і здаецца ў эксплуатацыю. Пасля ўводу дома ў эксплуатацыю і заключэння дагавораў куплі-продажу з грамадзянамі запазычанасць па льготных крэдытах пераафармляецца на грамадзян.
Такі механізм дае магчымасць набыцця такога жылля дзяржаўнымі прадпрыемствамі і іншымі арганізацыямі для далейшага прадастаўлення сваім работнікам у якасці арэнднага жылля.
Прадугледжана таксама магчымасць набыцця жылля, якое пабудавана па дзяржзаказе, тымі чаргавікамі, што не маюць права на дзяржаўную падтрымку. Такім чынам, дзяржава дае рэальны механізм даступнага будаўніцтва жылля тым людзям, якія не могуць разлічваць на дзяржпадтрымку. Гэтая катэгорыя насельніцтва досыць масавая, а яна ў апошні час была злёгку забытая. Гэта маладыя сем’і без дзяцей або з адным дзіцем. Такіх сем’яў на пачатак года было практычна 250 тысяч.
Пераафармленне запазычанасці па льготных крэдытах на людзей, толькі на першы погляд здаецца складаным механізмам, адзначае Аляксандр Шваюноў. Пакуль дзяржзабудоўшчык будуе жыллё (адзін або некалькі дамоў), мясцовыя выканкамы фарміруюць спіс з людзей, якія стаяць у жыллёвай чарзе, тых спажыўцоў, хто можа здзейсніць куплю дадзеных кватэр. За кошт ільготных крэдытаў, гэты механізм нават спрасціцца. Калі раней кліент заключаў дагавор з банкам, папярэдне збіраў дзясяткі даведак і іншых паперак на працягу ўсяго будаўніцтва, то зараз стане ўсё нашмат прасцей. Спажывец адзін раз збярэ неабходны пакет дакументаў і ўсё. Далей неабходна будзе выплачваць пэўную суму за жыллё і фіксаваную суму за працэнты.
І яшчэ. Адказны спажывец у нас дастаткова інфармаваны. Ён ведае, што кошт квадратнага метра ў доме, які будуецца на стадыі катлавана, значна таннейшы ў дольшчыкаў, чым «квадрат» ужо пабудаванага такім чынам дома. Так, такое сапраўды практыкуецца пры долевым будаўніцтве ў камерцыйных схемах ўзвядзення жылля. Але, пры дзяржзаказе, цана квадратнага метра разлічваецца зыходзячы з дакладнай цаны самога будаўніцтва плюс мінімальны працэнт прыбытку. Цана «квадрата» на стадыі катлавана практычна не адрозніваецца ад фінальнага цэнніка, упэўнены Аляксандр Шваюнаў. З гэтага ўсяго і складваюцца плюсы механізму дзяржзаказу.