Top.Mail.Ru
117

Звычкі або гены: беларускія вучоныя раскрылі сакрэт даўгалецця

У Беларусі расце колькасць доўгажыхароў. У чым сакрэт «жалезных» людзей, расказала Tochka.by са спасылкай на СТБ.



Вядома, што цяпер у краіне жыве больш за 600 чалавек, якім 100 гадоў і больш. Так, трохзначны рубеж нядаўна перасягнулі самыя старыя двайняты Беларусі з Гродзенскай вобласці.

Пры гэтым хапае і тых, каму больш за 90, — такіх каля 40 тыс. Вядома, што ў 9 з 10 выпадкаў доўгажыхарамі з’яўляюцца жанчыны.

У сярэднім жа беларусы жывуць 74,7 года, і гэты паказчык толькі расце.

Без генаў нікуды

Вучоныя НАН заяўляюць, што першы крок да павелічэння працягласці жыцця — адмова ад шкодных звычак. Відавочна, але неабходна.

Здаровы лад жыцця, безумоўна, уплывае на яго працягласць, але асноўны момант — гэта генетыка.

У Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН выявілі каля дзясятка ўнікальных генаў, якія адказваюць за даўгалецце. Іх знайшлі ў многіх беларусаў старэйшых за 90 гадоў.

Самае галоўнае — іх клеткі праяўляюць неверагодную здольнасць да рэгенерацыі, таксама вельмі важную ролю адыгрываюць мікрабіём кішэчніка.

Карысныя бактэрыі

Па словах Ганны Шчаюк, асаблівую ўвагу варта надаць бактэрыям роду акермансія. У многіх доўгажыхароў яны складаюць больш за 58 % мікраарганізмаў.

Яна забяспечвае добры метабалізм глюкозы і ліпідаў у арганізме.

Таксама вучоныя выявілі станоўчую ўзаемасувязь паміж станоўчымі біяхімічнымі паказчыкамі, такімі як зніжэнне ўзроўню халестэрыну і ўзровень глюкозы з лактабактэрыямі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю