Top.Mail.Ru

Звыш 1,2 кг мефедрону канфіскавалі праваахоўнікі ў дваіх закладчыкаў-замежнікаў у Мінску

Супрацоўнікі сталічнага наркакантролю затрымалі дваіх замежнікаў 21 і 22 гадоў, якія прыехалі ў Беларусь для работы закладчыкамі, паведамілі БелТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.



Устаноўлена, што, яшчэ знаходзячыся ў сябе на радзіме, фігуранты атрымалі першыя заданні — прыехаць у Мінск і забраць са схованак буйныя партыі псіхатропаў. Затым павінны былі расфасаваць іх і пакінуць у закладках, але не паспелі — закладчыкаў затрымалі.

«Дзякуючы прафесійным дзеянням аператыўнікаў з незаконнага абароту канфіскавана звыш 1,2 кг мефедрону, што складае дзясяткі тысяч смяротных доз», — падкрэслілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Следчыя распачалі крымінальную справу. Фігурантам пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю