Top.Mail.Ru
188

Звыш 1,5 млн тон цукровых буракоў накапалі ў Беларусі

Звыш 1,5 млн тон цукровых буракоў накапалі ў Беларусі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.



«Цукровыя буракі ўбраныя з 30 % плошчаў, што складае 32 тыс. га. Накапана 1 млн 517 тыс. т караняплода ўраджайнасцю, вышэйшай за леташнюю на 23,1 ц/га», — расказалі ў ведамстве.

Бульбы накапана 290 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая за леташнюю на 16,8 ц/га.

Усяго гародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, па краіне сабрана 48 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць больш за 8 тыс. га, ужо ўбрана 40 %.

Паводле аператыўных звестак на 24 верасня, з палёў краіны намалочана 9 млн 20 тыс. т збожжа разам з рапсам. Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Мінская — 2262 тыс. т, Гродзенская — 1746 тыс. т, Брэсцкая — 1688 тыс. т, Магілёўская — 1268 тыс. т, Гомельская — 1052 тыс. т, Віцебская — 1004 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 99 % плошчаў, што складае 2403 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэйшая за леташнюю на 8,2 ц/га. Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 672 тыс. т — 96 % ад плана.

Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 804 тыс. га, або 54 % запланаванага.

Нарыхтавана льнотрасты 112 тыс. т, ураджайнасцю 45,4 ц/га, што вышэй за леташнюю на 11,6 ц/га.

Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 35 % плошчаў, што складае 330 тыс. га. Нарыхтавана сена 520 тыс. т (72 % плана), сенажу — 13 млн 582 тыс. т (97 % плана), сіласу — 7 млн 559 тыс. т (37 плана). Травяных кармоў нарыхтавана 6 млн 148 тыс. т (61 % плана).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю