У Беларусі накапана звыш 3 млн т цукровых буракоў, убраны 61 працэнт плошчаў, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
«Накапана 3 млн 75 тыс. т караняплодаў. Ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 40 ц/га», — расказалі ў прэс-службе.
- Бульбы накапана 616 тыс. т. Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 130 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць больш як 8 тыс. га, ужо ўбрана 71 працэнт.
- Паводле аператыўных даных на 15 кастрычніка, з палёў краіны намалочана 9 млн 613 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай. У разрэзе абласцей: Мінская — 2379 тыс. т, Брэсцкая — 1881 тыс. т, Гродзенская — 1870 тыс. т, Магілёўская — 1296 тыс. т, Гомельская — 1159 тыс. т, Віцебская — 1028 тыс. т.
- Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 90 працэнтаў плошчаў, што складае 2076 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) вышэйшая за мінулагоднюю на 4,9 ц/га. Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 683 тыс. т — 98 працэнтаў ад плана.
- Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 1 млн 460 тыс. га, або 97 працэнтаў запланаванага: Брэсцкая — 102 працэнты, Гродзенская — 100 працэнтаў, Мінская — 100 працэнтаў, Магілёўская — 100 працэнтаў, Гомельская — 93 працэнты, Віцебская — 87 працэнтаў.
- Нарыхтавана льнотрасты 176 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за мінулагоднюю на 13,1 ц/га.
- Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 73 працэнтаў плошчаў, што складае 742 тыс. га. Нарыхтавана сенажу 13 млн 723 тыс. т (98 працэнтаў плана), сіласу — 15 млн 515 тыс. т (75 працэнтаў плана), травяных кармоў — 8 млн 427 тыс. т кармавых адзінак (84 працэнты плана). Узарана пад зябліва 94 тыс. га, што складае амаль 7 працэнтаў ад плана 1432 тыс. га.