Прадстаўнікі першасных прафсаюзных арганізацый, рэгіянальных і рэспубліканскіх арганізацый галіновых прафсаюзаў, абласных аб’яднанняў і нацыянальнага прафцэнтра працавалі ва ўсіх рэгіёнах. Ва ўзаемадзеянні з лясгасамі вызначаліся ўчасткі, дзе патрабуецца дапамога валанцёраў. Асаблівая ўвага — раёнам, якія найбольш пацярпелі ад леташняга ўрагану.
— Прафсаюзы штогод удзельнічаюць у такіх мерапрыемствах. На гэты раз, разумеючы неабходнасць правядзення вялікага фронту работ па аднаўленні лесу пасля ўраганных вятроў, мы заклікалі ўсе нашы арганізацыі максімальна падключыцца да акцыі. І гэта дало свой вынік. Практычна кожныя выхадныя працоўныя прафсаюзныя дэсанты працавалі ў розных раёнах. Людзі працавалі з задавальненнем, прыязджалі сем’ямі. І кожны стараўся паказаць найлепшы вынік, каб разам выканаць пастаўленую задачу, — расказалі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. — Трэба адзначыць, што прадстаўнікі лясгасаў правялі вялікую работу па расчыстцы і падрыхтоўцы тэрыторый да пасадкі, забяспечылі валанцёраў усім неабходным. Дзякуючы гэтаму і зараджанасці на вынік прадстаўнікі прафсаюзаў дапамаглі аднавіць лясныя насаджэнні на тэрыторыі звыш 2 тысяч гектар.
Фота БелТА