Top.Mail.Ru
211

Звыш 9,9 млн тон збожжа з рапсам і кукурузай намалочана ў Беларусі

Звыш 9,9 млн тон збожжа з рапсам і кукурузай намалочана ў Беларусі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

Паводле аператыўных звестак на 22 кастрычніка, з палёў краіны намалочана 9923 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай.

У разрэзе абласцей намалочана: у Мінскай — 2453 тыс. т, у Брэсцкай — 1974 тыс. т, у Гродзенскай — 1937 тыс. т, у Магілёўскай — 1309 тыс. т, у Гомельскай — 1209 тыс. т, у Віцебскай — 1041 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 91 % плошчаў, што складае 2119 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) вышэйшая за леташнюю на 4,9 ц/га.

Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 684 тыс. т — 98 % ад плана. Нарыхтавана льнотрасты 185 тыс. т, ураджайнасцю вышэйшай за леташнюю на 12,9 ц/га.

Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 85 % плошчаў, што складае 863 тыс. га. Нарыхтавана сенажу — 13 788 тыс. т (99 % плана). Сіласу — 17 368 тыс. т (84 % плана). Травяных кармоў — 8957 тыс. т (89 % плана).

Цукровыя буракі ўбраныя з 72 % плошчаў. Накапана 3672 тыс. т караняплода. Ураджайнасць таксама вышэйшая за леташнюю на 37,7 ц/га.

Бульбы накапана 663 тыс. т, што на 127 тыс. т больш па краіне, чым на гэту ж дату ў мінулым годзе. Ураджайнасць таксама вышэйшая за леташнюю. 

Усяго гародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 151 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць больш за 8 тыс. га, ужо ўбрана 79 %.

Паднята зябліва на плошчы 278 тыс. га, што складае 19 % ад плана ў 1432 тыс. га.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю