Супрацоўнікі па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Брэсцкай вобласці выявілі 17-гадовага жыхара абласнога цэнтра, датычнага да выкарыстання шкоднаснага праграмнага забеспячэння. Пра гэта БелТА паведамілі ў МУС.
Праваахоўнікі высветлілі, што навучэнец каледжа распаўсюджваў праграму праз фішынгавы інтэрнэт-рэсурс, стылізаваны пад сэрвіс браніравання жылля. Сайт уводзіў карыстальнікаў у зман і забяспечваў запуск віруса на іх прыладах. Гэта давала несанкцыянаваны доступ да камп’ютарных сістэм і капіравання канфідэнцыяльнай інфармацыі аб крыптавалютных кашальках, рэквізітах банкаўскіх карт, уліковых і персанальных даных.
Атрыманыя звесткі зламыснік рэалізоўваў у ценявым сегменце сеткі. Паводле папярэдняй ацэнкі, яго ахвярамі сталі звыш тысячы грамадзян краін СНД і Еўрасаюза.
Следчымі заведзена крымінальная справа за распрацоўку, выкарыстанне, распаўсюджванне шкоднасных камп’ютарных праграм. Працягваецца работа па ўстанаўленні ўсіх эпізодаў злачыннай дзейнасці фігуранта, а таксама іншых пацярпелых.