Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ў панядзелак, 18 жніўня, плануе сустрэцца з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Вашынгтоне, інфармуе ТАСС.
«Усе дэталі па завяршэнні канфлікту збіраюся абмеркаваць з прэзідэнтам Трампам у Вашынгтоне ў панядзелак. Удзячны за запрашэнне», — напісаў Зяленскі ў Тэлеграм-канале пасля тэлефоннай размовы з Трампам і еўрапейскімі лідарамі.
Зяленскі дадаў, што размова працягвалася паўтары гадзіны і была змястоўнай. Паводле яго слоў, Трамп выклаў асноўныя пункты перагавораў з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
«Мы падтрымліваем прапанову Трампа аб трохбаковай сустрэчы Украіна — Амерыка — Расія. Украіна падкрэслівае: ключавыя пытанні могуць абмяркоўвацца на ўзроўні лідараў, і трохбаковы фармат падыходзіць для гэтага», — адзначыў Зяленскі. Ён таксама звярнуў увагу на «важнасць уцягнутасці Еўропы на ўсіх этапах дзеля надзейнага забеспячэння бяспекі разам з Амерыкай».