Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Тут растлумачылі, што пастанова «Аб зямельных участках радыяцыйна небяспечных зямель» падрыхтавана ў мэтах рэгулявання грамадскіх адносін у галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі.
У прыватнасці, дакумент прадугледжвае выключэнне зямельных участкаў у Брагінскім, Веткаўскім, Жлобінскім, Калінкавіцкім, Кармянскім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Рэчыцкім і Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласці агульнай плошчай 940,1079 га з радыяцыйна небяспечных зямель адчужэння і перавод іх у гаспадарчае выкарыстанне.
Таксама пастановай прадугледжваецца аднясенне зямельных участкаў радыяцыйна небяспечных зямель адчужэння ў Брагінскім і Веткаўскім раёнах Гомельскай вобласці агульнай плошчай 378,7160 гектара да радыяцыйна небяспечных зямель абмежаванага гаспадарчага выкарыстання.
Як адзначылі ва ўрадзе, агульная плошча радыяцыйна небяспечных зямель адчужэння Гомельскай вобласці, якія вяртаюцца ў абарот, складзе 1 318,8239 га. Пры гэтым будзе забяспечаны кантроль умоў выкарыстання гэтых участкаў і прадукцыі, вырабленай на іх.