Top.Mail.Ru

Зямельныя клопаты і не толькі: на прыёме Івана Крупко хвалюючыя пытанні ўзнялі жыхары Гомельшчыны

Шэраг зваротаў ад жыхароў з розных раёнаў вобласці тычыліся зямельных пытанняў. Адно з іх — сітуацыю з самавольна занятым участкам і ўзвядзеннем на ім пабудоў агучыў жыхар Рэчыцы. Заяўнік патлумачыў, што участак быў выдзелены для разваротнай пляцоўкі каля будаўнічай крамы. Зарэгістраваць і ўвесці аб’ект у эксплуатацыю ў акрэсленыя тэрміны прадпрымальнік не паспеў. Цяпер узнікла праблема з узаконьваннем участку.


Па даручэнні Івана Крупко, у сітуацыі будуць разбірацца прадстаўнікі райвыканкама. У найбліжэйшы час адказныя службы вывучаць пытанне з выездам на месца. 

З просьбай дапамагчы «расставіць кропкі над і» ў зямельнай спрэчцы да кіраўніка рэгіёна звярнулася пажылая пара са Жлобіна. Ніна Іванаўна і Сяргей Міхайлавіч перакананы, што межы іх зямельнага ўчастка вызначаны няправільна. Пенсіянеры дабіваюцца, каб частка зямлі — праезд да іх дома- прызналі іх тэрыторыяй. Яны ўстанавілі на праездзе агароджу і не згодны з тым, што гэта — цяпер фактычна зямля агульнага карыстання. Бо ўласнік суседняга ад іх дома атрымаў дадзены праезд разам з набытым участкам, а затым адмовіўся ад яго на карысць зямель агульнага карыстання, каб доступ быў адкрыты ўсім. 

Заяўнікам патлумачылі ўсе аспекты заканадаўства па сітуацыі, якая склалася. Як было адзначана, хвалюючае пенсіянераў зямельнае пытанне цяпер можна вырашыць толькі ў судовым парадку. 

Некалькі гадоў не можа вырашыць зямельную спрэчку з суседам і заяўніца з Гомельскага раёна. Як патлумачыла падчас прыёму жыхарка вёскі Каранёўка Надзея Міхайлаўна, яна не можа абслугоўваць адну са сцен свайго дома. Жанчына аформіла дакументы на свой участак у 2017 годзе. Мяжа паміж яе участкам і суседскім была ўстаноўлена па фактычным карыстанні, па існуючай агароджы. Але цягам часу гаспадыня стала выказваць нязгоду з усталяванай мяжой і дабівацца яе перагляду.

Як было растлумачана падчас прыёму, у абодвух уласнікаў ёсць пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі зямельных ўчасткаў, тэхнічныя пашпарты жылых дамоў. Заяўніцы неабходна будзе напісаць заяву ў землеўпарадкавальную службу раёна для разгляду яе зямельнай прэтэнзіі. На прыёме былі патлумачаны варыянты рашэння хвалюючага жанчыну пытання ў рамках дзеючага заканадаўства. 

фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю