Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў работнікаў АПК з прафесійным святам


Паважаныя працаўнікі сяла! 

Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Гэты год выдаўся экстрэмальна складаным з-за катаклізмаў надвор’я. Але, дзякуючы вашым прафесіяналізму, стараннасці і рупліваму стаўленню да роднай зямлі, у краіне сабраны рэкордны ўраджай збожжавых, зернебабовых і рапсу — больш за 11 мільёнаў тон.

Стабільная работа ўсіх звёнаў АПК дазволіла выканаць дзяржаўны заказ па пастаўках збожжа, закласці насенны фонд, нарыхтаваць патрэбны аб’ём фуражу для жывёлагадоўлі, сабраць дастойны ўраджай тэхнічных культур, загрузіць магутнасці перапрацоўчых прадпрыемстваў.

Поўнасцю забяспечана харчовая бяспека краіны, расце экспартны патэнцыял.

Такі высокі вынік стаў магчымы дзякуючы працы тысяч людзей, для якіх зямля — крыніца натхнення і сілы.

Перакананы, што вы справіцеся з любымі задачамі, якія стаяць перад сельскай гаспадаркай, і мы яшчэ не раз будзем ганарыцца вашымі поспехамі.

У гэты святочны дзень жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і новых здзяйсненняў на карысць нашай любімай Беларусі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю